Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Беларуская моладзь заняла чарговыя прызавыя месцы на Парафіядзе ў Варшаве
Беларусь
14.07.2016 11:00

На XXVIII Міжнароднай парафіядзе дзяцей і моладзі ў Варшаве беларускія хлопцы і дзяўчаты атрымалі чарговыя ўзнагароды.

Пра вынікі паспяховых выступоўцаў з парафіі Гродна-Аўгустовак распавёў кс. Артур Малафей.

Гродзенская моладзь атрымала першыя месцы ў гульнях у шашкі, шахматы, а таксама паказала добрыя вынікі ў скоках у даўжыню, бегу на 60 метраў і бадмінтоне:

  • 1-е месца (шашкі) — Вераніка Жыгуліч (у катэгорыі «Szkoła Podstawowa»)
  • 1-е месца (шашкі) — Віялетта Каляндовіч (у катэгорыі  «Gimnazium»)
  • 2-е месца (шахматы) — Уладзіслаў Жыгуліч (у катэгорыі «Gimnazium»)
  • 2-е месца (шахматы) — Арцём Пакачайла (у катэгорыі «Liceum»)
  • 3-е месца (скокі ў даўжыню) — Павел Тодрык (у катэгорыі «Liceum»)
  • 3-е месца (бег на 60 метраў) — Кацярына Шыманоўская (у катэгорыі «Gimnazium»

У спаборніцтвах сярод апекуноў Парафіяды таксама ёсць узнагароды:

3-е месца (бадмінтон) — дыякан Дзяніс Бразінскі (Гродна-Аўгустовак)

У турніры па футболе каманда з гэтай жа парафіі заняла 1-е месца.

XXVIII Міжнародная парафіяда дзяцей і моладзі пачалася 9 ліпеня. З Беларусі ў ёй прымаюць удзел 290 чалавек, якія прэзентуюць 13 парафій Гродзенскай дыяцэзіі і некалькі парафій з іншых дыяцэзій Беларусі.

У Парафіядзе ўдзельнічаюць таксама прадстаўнікі Польшчы, Літвы, Латвіі, Украіны, Германіі, Славакіі і Расіі. Агульная колькасць удзельнікаў — 1,5 тысячы чалавек.

Парафіяда завершыцца 16 ліпеня.

(AYU)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.