Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Выдадзены «Парадак пакаяння» на беларускай мове
Беларусь
13.10.2016 13:54

Літургічная кніга «Ordo Paenitentiae» у перакладзе на беларускую мову была прэзентавана падчас пастырскай сустрэчы духавенства і кансэкраваных асобаў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі 13 кастрычніка ў Мінску. Выданне прысутным прадставіў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.

«Парадак пакаяння» быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў (prot. 183/09/L).

Выданне чарговай літургічнай кнігі стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў у Беларусі. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе.

Каардынатарам распаўсюджвання ў дыяцэзіях Беларусі з’яўляюцца браты капуцыны. Замову на атрыманне кніг можна скласці праз e-mail: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript

Секцыя па перакладзе літургічных тэкстаў
і афіцыйных дакументаў Касцёла

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.