«Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой» выдадзены па-беларуску |
Беларусь |
11.04.2017 13:12 |
Прэзентацыя выдання адбылася падчас велікоднай прэс-канферэнцыяй Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча ў Мінску 11 красавіка. Фота Віталія Палінеўскага Рытуал «Святая Камунія і культ эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой», які змяшчае літургічныя прадпісанні і тэксты для цэлебрацыі эўхарыстычнай таямніцы па-за Імшой, быў перакладзены Секцыяй па перакладзе літургічных тэкстаў і афіцыйных дакументаў Касцёла Камісіі Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў пры ККББ, ухвалены Канферэнцыяй Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі, а затым зацверджаны Кангрэгацыяй Божага Культу і Дысцыпліны Сакрамэнтаў. Выданне стала магчымым дзякуючы падтрымцы Ордэну Меншых Братоў Капуцынаў. Непасрэдная падрыхтоўка кнігі да друку была здзейснена ў супрацоўніцтве прадстаўнікоў Ордэну з Секцыяй па перакладзе. У Дадатку кнігі пададзены тэксты для Эўхарыстычнай працэсіі ва ўрачыстасць Найсвяцейшага Цела і Крыві Хрыста.
|