Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
						
						
| У Беларусь прыбудзе кардынал Ёахім Майснер | 
| Беларусь | 
| 06.08.2009 15:39 | 
 З 21 па 24 жніўня 2009 г. у Беларусі будзе прабываць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі. Па запрашэнні беларускіх біскупаў нямецкі іерарх узначаліць цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца 22 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія).У межах свайго візіту ў Беларусь кардынал Майснер таксама узначаліць святую Імшу і прамовіць гамілію ў мінскай архікатэдры. Гэта літургія стане афіцыйным завяршэннем перэгрынацыі абраза Езуса Міласэрнага і рэліквій благаслаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі па парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Урачыстая Эўхарыстыя распачнецца ў 13.00. Кардынал Ёахім Майснер (Joachim Meisner) нарадзіўся 25 снежня 1933 г. у Брэслаў (Вроцлаў) (Германія, сёння — Польшча). Святарскае пасвячэнне атрымаў 22 снежня 1962 г. у Эрфурце (Германія).  | 
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.
					

З 21 па 24 жніўня 2009 г. у Беларусі будзе прабываць кардынал Ёахім Майснер, арцыбіскуп Кёльнскі. Па запрашэнні беларускіх біскупаў нямецкі іерарх узначаліць цырымонію каранацыі абраза Маці Божай Браслаўскай, якая адбудзецца 22 жніўня ў Браславе (Віцебская дыяцэзія).
 для друку