18-ы Міжнародны кангрэс «Рэнавабіс» з удзелам беларусаў распачаўся ў Фрайзінгу (абноўлена, дадаліся фота) |
Беларусь |
03.09.2014 17:05 |
Трохдзённы кангрэс, прысвечаны тэме «Касцёл — СМІ — грамадскае меркаванне», распачаўся ў нямецкім Фрайзінгу. Беларускую Канферэнцыю Біскупаў на кангрэсе прадстаўляе біскуп Віцебскі Алег Буткевіч. У форуме прымаюць удзел прадстаўнікі 30 краін свету, сярод якіх таксама католікі і праваслаўныя з Беларусі. У подыумнай дыскусіі ў першы дзень форума, прысвечанай тэме СМІ і Касцёла, прыняў удзел дырэктар беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё кс. Аляксандр Амяльчэня, які распавёў пра ўзаемаадносіны Каталіцкага Касцёла і СМІ ў Беларусі. «Многія з духоўных асобаў лічаць, што нічога новага сказаць сучаснай аўдыторыі не могуць — пра ўсё ўжо напісана, цытатамі са Святога Пісання мала каго здзівіш і лепш часам маўчаць, чым размаўляць з тымі, каго, на першы погляд, не пераканаеш. Многія журналісты ў сваю чаргу ўпэўненыя ў тым, што наперад ведаюць пра тое, што можа сказаць Касцёл. А насамрэч жа — нават не пыталіся. Гэта дзве вялікія памылкі Касцёла і СМІ, што робіць прорву паміж імі яшчэ большай», — зазначыў ксёндз Амяльчэня. фота Ангелікі Канлага У чацвер на кангрэсе запланавана прэзентацыя медыяландшафта ў такіх краінах, як Германія, Польшча і Расія. Удзельнікі і госці форума змогуць наведаць найбольш цікавы для іх круглы стол. Усяго ў гэты дзень будзе праведзена сем круглых сталоў па наступных тэмах:
Прадстаўнік Беларусі — кс. Аляксандр Амяльчэня — у ролі эксперта заяўлены арганізатарамі ў секцыю, прысвечаную свабодзе прэсы. «Рэнавабіс» — нямецкая дабрачынная арганізацыя з цэнтрам у горадзе Фрайзінг, акцыя салідарнасці нямецкіх католікаў з людзьмі ў Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Ілья Лапато |
Фотарэпартаж |