Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
12 сакавіка ў Беларусь прыбывае Дзяржаўны Сакратар Папы Францішка |
Беларусь
|
11.03.2015 10:50 |
12 сакавіка пачынаецца афіцыйны візіт у Рэспубліку Беларусь кардынала П’етро Параліна, Дзяржаўнага Сакратара Папы Францішка. Кардынал будзе знаходзіцца ў Беларусі па 15 сакавіка.
Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці асвяціць першы камень новага будынка Апостальскай Нунцыятуры ў Мінску, прыме ўдзел у шэрагу сустрэч на самым высокім узроўні.
Таксама кардынал П’етро Паралін наведае міждыяцэзіяльнае начное чуванне моладзі, якое пройдзе 14-15 сакавіка ў мінскім касцёле свв. Сымона і Алены (пачатак у 20.00).
15 сакавіка ў 10.00 кардынал узначаліць святую Імшу з удзелам дзяцей у мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі звяртаецца да святароў,
кансэкраваных асобаў і вернікаў маліцца аб поспеху гэтага візіту і
заклікае прыняць актыўны ўдзел у вышэйузгаданых набажэнствах. Асабліва
запрашаюцца моладзь і дзеці на сустрэчу і малітву з кардыналам П'етро
Паралінам. (AG)
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.