Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дарагія святары, віншуем!
Беларусь
02.04.2015 09:41
Вочы — засяроджаныя на белым кавалку хлеба, які ўжо не ёсць хлебам.
Рукі — узнятыя ўвышыню і трымаюць сусвет, бо трымаюць Бога.
Сэрца — якое калісьці аднойчы згадзілася аддаць сябе да драбінкі.
Душа — можа, і сумняецца, але трымае яе давер да Найвышэйшага... і яна застаецца вернай.


Замерла ўсё ў той момант, калі хлеб стаўся Целам, а віно стала Крывёй, каб застацца назаўсёды з чалавекам.

Дарагія святары, вочы, рукі, сэрца і душа якіх асаблівым чынам перажывае таямніцу Эўхарыстыі і перадае яе людзям, у Вялікі чацвер — дзень устанаўлення святарства — віншуем вас і дзякуем Богу за вашае пакліканне, і за тое, што адказалі "так" Хрысту, "так" чалавеку, "так" свайму народу і Бацькаўшчыне.

 

 

З малітваю
рэдакцыя catholic.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.