Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка павіншаваў хрысціян Беларусі, якія святкуюць Вялікдзень 5 красавіка
Беларусь
04.04.2015 22:03

“Дарагія суайчыннікі! Віншую вас з Вялікаднем, - гаворыцца ў віншаванні. - У гэтыя светлыя веснавыя дні мільёны людзей аб’ядноўвае прадчуванне цуду Уваскрэсення, дзякуючы якому абнаўляецца свет, абуджаюцца вера і надзея”.

“Вялікдзень нагадвае аб вялікай ахвяры, прынесенай у імя ўсяго чалавецтва. Гэта сімвал перамогі жыцця, хрысціянскай любові і міласэрнасці. Уваскрэсенне Хрыстова стала для людзей невычэрпнай крыніцай абнаўлення і ўдасканалення”, - адзначае Прэзідэнт.

“Няхай святло гэтага цудоўнага свята заўсёды натхняе вас на добрыя справы і плённую працу на карысць роднай краіны, надае сілы, садзейнічае творчым пошукам і духоўным здабыткам. Няхай велікодная радасць спадарожнічае кожнаму, прыносячы цяпло і згоду ў вашы дамы і сем'і.

Ад усяго сэрца жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і ўдачы”, - дадае Аляксандр Лукашэнка.

Паводле афіцыйнага інтэрнэт-партала Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.