Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрыстус нарадзіўся!
Беларусь
25.12.2015 00:00

Замест ягад на гронках каліны
Пазамерзлі кроплі з нябёсаў,
Замест пышных палацаў краіны
Ты прымаеш складанасці лёсаў.

Імі, быццам каўдрынкай пярэстай,
Укрывае Цябе Матуля,
А Ты з ціхай усмешкай ветлай
Нібы кажаш нам: «Чую-чую,
Чую, б’ецца як ваша сэрца,
Замірае ў светлым чаканні,
Каб нарэшце ў сям’і сагрэцца,
Каб на працы ў радасным ранні
Ладзіць дзень, напаўняць дабрабытам
У гэтым краі Святлом не забытым.

Каб ісці і мужна казаці,
Што на сэрцы, як сыне маці;
Каб ісці і старанна рабіці,
І ўсё гэта аддана любіці.

О, Дзіцятка, Ты так паглядаеш,
Быццам з ясляў усё прабачаеш.

Пераймаці мы хочам лагоду
Міласэрнасці новага году,
І замест нашых лёсаў складаных
Ты прымі коўдру з мараў, дасланых
Да Цябе і ў новыя дні.
Там, дзе мары, змяняюць яны
Нашы справы, учынкі Любові
І імкненне да споўненай волі!

Дзіцятка няхай спазірае
І сэрцы няхай адраджае.
Жадаем таго ад сэрца,
Якое ў нас словам б’ецца.

З усмешкаю і малітваю рэдакцыя catholic.by

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.