Больш за 2300 пешых пілігрымаў прыйшло на ўрачыстасці ў Будслаў |
Беларусь |
30.06.2017 17:29 |
За хвіліну да ўваходу ў санктуарый яны ўсміхаюцца, гучна спяваюць і махаюць хусцінкамі. Яны дайшлі! Яны ў Будславе!! Змазоленыя і загарэлыя, сасмаглыя, змучаныя дарогай, але шчаслівыя. Яны пяшком пераадолелі дзясяткі і сотні кіламетраў, і вось яны тут. Хтосьці з іх, каб трапіць у Будслаў, выйшаў з дому дзевяць дзён таму, як пілігрымы з Ліды і Баранавічаў. Іншыя – восем дзён не начавалі дома, як пілігрымы з Віцебска. Сем дзён былі ў дарозе браслаўскія і гудагайскія вернікі... Увесь гэты час яны ішлі, спыняючыся на начлег у добрых людзей або ў палатцы пад адкрытым небам, каб сваю апошнюю ноч пілігрыма правесці ў Будславе. Угледзiмся ў іх твары.
Сёлета ў Будслаў прыйшла 21 пешая пілігрымка. Самай шматлікай стала пілігрымка з Баранавіч (267 чалавек). Гэтая ж пілігрымка пераадолела больш за ўсё кіламетраў – 293. ТОП-7 пілігрымак па колькасці ўдзельнікаў:
У святыню яны ўваходзяць на каленях. На каленях яны ж праходзяць праз увесь касцёл да алтара. У цішыні. Многія трымаюць у руцэ ружанец. Хтосьці выцірае салёныя вочы хусцінкай. Гэта – іх час. Толькі Марыя ведае іх інтэнцыі, якія яны ў цішы сэрца прамаўляюць зараз да яе. |
Фотарэпартаж |