| Фотарэпартаж з Афрыкі: Крыжовы шлях вачыма беларускага місіянера |
| Беларусь |
| 01.04.2013 17:53 |
|
Кс. Сяргей Гоман SDB з Таварыства св. Яна Боска, які працуе на місіях у С’ера-Леонэ, падзяліўся з чытачамі Catholic.by імгненнямі Крыжовага шляху, які прайшоў у афрыканскай вёсцы Тагрын у Вялікую пятніцу. «Крыжовы шлях мы ладзілі па-за сценамі святыні. Ён доўжыўся дзве гадзіны і дзесяць хвілін. Мы ішлі і маліліся, спыняючыся перад кожнай з 14 стацый, якія былі ўладкаваныя акурат на дрэвах. Гэтая дарога хоць і была доўгай, але духоўна нас моцна ўзмацніла. Дасылаю ў Беларусь свае зычэнні. Буду памятаць пра вас у малітве», — напісаў у рэдакцыю місіянер. (JLS) |
| Фотарэпартаж |


Перажываючы час Вялікага посту, збольшага мы прывыклі да таго, што шлях мукі Пана мы праходзім звычайна ў сценах святыні. Праўда, з году ў год у той ці іншай парафіі усё часцей Крыжовы шлях паўстае ў новым выглядзе — інсцэніраваным. А як выглядае Крыжовы шлях у Афрыцы?
для друку