Паведамленне ККББ аб малітве за дабрадзеяў Касцёла ў II Нядзелю Адвэнту |
Канферэнцыя Біскупаў |
27.11.2013 15:54 |
Да шаноўных святароў i вернікаў Каталіцкага Касцёла ў Беларусі 8 снежня, у ІІ Нядзелю Адвэнту, y Польшчы па ініцыятыве каталіцкага епіскапату будзе адзначацца чарговы Дзень малітваў і матэрыяльнай дапамогі Касцёлу на Усходзе. Епіскапатамі Беларусі, Украіны і Расіі ІІ Нядзеля Адвэнту абвешчана Днём удзячнасці тым, хто дапамагае Касцёлу на Усходзе. «Аказваючы нашым дабрадзеям удзячнасць, мы заахвочваем да малітвы падчас кожнай святой Імшы ў нядзелю 8 снежня ў інтэнцыі дабрадзеяў нашага Касцёла, каб Бог шчодра ўзнагародзіў іх дар сэрцаў і благаславіў за праяўленую шчодрасць». З пастырскім благаслаўленнем Каталіцкія Біскупы Беларусі Мінск, 27 лістапада 2013 г. PS. Гэтае паведамленне трэба прачытаць падчас кожнай св. Імшы ў І Нядзелю Адвэнту (1 снежня) і заахвоціць вернікаў да малітвы ў інтэнцыі дабрадзеяў у ІІ Нядзелю Адвэнту (8 снежня). |