Гэта
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе
catholic.by
Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі аб малітве ў інтэнцыі міру ва Украіне падчас Вялiкага посту |
Канферэнцыя Біскупаў
|
18.02.2015 11:44 |
Умілаваныя ў Хрысце Пану браты і сёстры!
Некалькі дзён таму позірк усяго свету быў прыцягнуты да нашай краіны. У Мінску адбылася вельмі важная сустрэча ў так званым нармандскім фармаце, мэтай якой было выпрацаваць канкрэтныя шляхі вырашэння канфлікту ва Украіне.
У сувязі з гэтай сустрэчай з’явілася новая надзея на дыпламатычнае вырашэнне гэтага доўгага канфлікту, які адабраў жыццё і здароўе ў нявінных мірных людзей. Няхай плёнам гэтай сустрэчы будзе жаданы мір, а не толькі кароткая хвіліна перадышкі.
На парозе Вялікага посту заахвочваем усіх вас, браты і сёстры, да далейшай малітвы ў гэтай такой важнай для нас інтэнцыі. Скіроўваем заклік аб жэстах салідарнасці і падтрымкі для братняга ўкраінскага народа ў гэты асабліва цяжкі для яго час. Прымем дабравольныя велікапосныя абмежаванні ў інтэнцыі жаданага міру і будзем прасіць Пана, каб захаваў свет ад голаду, агню і вайны.
Каталіцкія Біскупы Беларусі
Мінск, 18 лютага 2015 г. Распараджэнне
Просьба да шаноўных святароў азнаёміць вернікаў з дадзеным паведамленнем у першую нядзелю Вялікага посту (22.02.2015 г.) і заахвоціць да малітвы.
Біскуп Аляксандр Кашкевіч Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі
|
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на
Catholic.By абавязкова.