Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Упершыню па-беларуску: падрыхтоўчыя катэхезы да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі выпусцілі ў «Pro Christo»
Канферэнцыя Біскупаў
29.04.2015 13:42

29 красавіка выйшлі на беларускай мове падрыхтоўчыя катэхезы да Сусветнай сустрэчы сем’яў у Філадэльфіі. Сусветная сустрэча сем’яў пройдзе 22-27 верасня, яе кульмінацыйным пунктам будзе сустрэча са Святым Айцом Францішкам.

Катэхезы пад назвай «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце» былі выпушчаны ў выдавецтве «Pro Christo» стараннямі Рады па справах сям’і пры ККББ. Такім чынам Беларусь стала чарговай краінай, дзе з’явілася магчымасць на роднай мове вывучаць дзесяць катэхез, падрыхтаваных Папскай радай па справах сям’і і архідыяцэзіяй Філадэльфіі.

Прэзентацыя катэхез на беларускай мове адбудзецца 9 мая падчас сімпозіума «Любоў — нашае пакліканне. Сям’я, якая жыве ў паўнаце», які пройдзе ў касцёле свв. Сымона і Алены ў Мінску. Катэхезы будуць даступны таксама ў выдавецтве «Pro Christo». Можна і замовіць іх па тэлефоне: +375 29 130 18 54 а. Пётр Фраштэнга.



 

Катэхезы ўтрымліваюць 10 раздзелаў:

I. Створаныя для радасці

Мы — больш, чым выпадковае звяно эвалюцыі. Мы — больш, чым сума нашых біялагічных уласцівасцяў. Богіснуе. Ён добры. Ён любіць нас. Ён стварыў нас па сваім вобразе, каб мы маглі раздзяліць Яго радасць. Ён актыўна ўдзельнічаеў нашым жыцці. Ён паслаў свайго Адзінароднага Сына, каб аднавіць нашую годнасць і прывесці нас у сваё Валадарства.

II. Пакліканне да любові

Бог дзейнічае праз нас. У нас ёсць пакліканне. Мы жывём у свеце з пэўнай мэтай — самім атрымаць Божую любоў і паказаць яе іншым. Бог імкнецца выправіць сапсаванае. Ён просіць нас быць Яго сведкамі і памочнікамі ў гэтай працы.

III. Значэнне чалавечай сексуальнасці


Матэрыяльны, зямны, цялесны свет — гэта больш, чым нежывая матэрыя, больш, чым гліна, з якой чалавек можа ляпіць усё, што хоча. Усё створанае — святое. Яно мае сакрамэнтальнае значэнне і адлюстроўвае Божую славу. Гэта датычыць і нашых целаў. Чалавечая сексуальнасць робіць нас здольнымі даваць жыццё, ствараць, у ёй выяўляецца нашая годнасць быць стварэннямі па Божым падабенстве. І мы павінны жыць адпаведна, — гэта значыць годна і праведна.

IV. Двое становяцца адным

Мы не створаныя, каб жыць у адзіноце. Людзям патрэбныя іншыя людзі, мы дапаўняем адзін аднаго. Сяброўства і жыццё ў супольнасці задавальняюць гэтае прагненне з дапамогаю повязяў, заснаваных на агульных зацікаўленасцях і любові. Сужэнства — гэта форма выключна блізкага сяброўства, якое лучыць мужчыну і жанчыну ва ўзаемнай любові па прыкладзе Божага запавету. Сужэнства — гэта сакрамэнт. Сужэнская любоў плённая і дарэшты самаахвярная. Гэтая любоў нясе ў сабе вобраз вернасці Езуса Касцёлу.

V. Стварэнне будучыні

Сужэнства павінна быць плодным і адкрытым на новае жыццё. Дзеці фармуюць будучыню гэтак жа, як яны самі фармуюцца ў сям’і. Без дзяцей няма будучыні. Дзеці, якія выхоўваюцца ў любові і пад належнаю апекаю бацькоў, становяцца асноваю шчаслівай будучыні. Зраненыя дзеці — знак зраненай будучыні. Сям’я — гэта калыска для ўсіх большых супольнасцяў. Сям’я — гэта хатні Касцёл, месца, дзе бацькі дапамагаюць дзецям зразумець, што Бог іх любіць і мае жыццёвы план для кожнага з іх.

VI. Кожная любоў плённая


Не ўсе пакліканыя да сужэнства. Але кожнае жыццё прызначана даваць плён. Кожнае жыццё мае моц і патрэбу сілкаваць новае жыццё — калі не ў нараджэнні і выхаванні дзяцей, то ў іншых важных формах самаадданасці, будавання і служэння жыццю. Касцёл — гэта вялікая сям’я, дзе існуюць розныя пакліканні, кожнае з якіх мае свае адрозненні, аднак кожнае патрабуе існавання іншых і само іх падтрымлівае. Святарства, манаскае жыццё, цэлібат свецкага чалавека ўзбагачаюць і адначасова ўзбагачаюцца сведчаннем сужэнскага жыцця. Розныя формы захавання чыстасці і цэлібату па-за шлюбам — гэта спосабы ахвяраваць сваё жыццё, каб служыць Богу і людзям.

VII. Святло ў азмрочаным свеце

Дасканалая сям’я — гэта школа любові, справядлівасці, спагады, прабачэння, узаемнай павагі, цярплівасці і пакоры ў свеце, азмрочаным эгаізмам і канфліктамі. Такім чынам, сям’я вучыць, што значыць быць чалавекам. Тым не менш, узнікаюць шматлікія спакусы, якія прымушаюць нас забыцца, што мужчына і жанчына створаныя жыць у запавеце і супольнасці. Напрыклад, беднасць, залішняя раскоша, парнаграфія, кантрацэпцыя, філасофскія і іншыя інтэлектуальныя памылкі могуць стварыць асяродак, які кідае выклік, пагражае здароваму сямейнаму жыццю. Касцёл супрацьстаіць усяму гэтаму дзеля абароны сям’і.

VIII. Дом для зраненага сэрца


Многія людзі, асабліва сёння, аказваюцца ў балючай сітуацыі ў выніку нястачы, калецтва, хваробы і рознага роду залежнасцяў, беспрацоўя і адзіноты пажылога веку. Але разводы і папулярызацыя гомасексуальнасці ўплываюць на жыццё сям’і асабліва глыбока. Хрысціянскія сем’і і супольнасці павінны быць крыніцаю міласэрнасці, бяспекі, сяброўства і падтрымкі для тых, хто змагаецца з гэтымі праблемамі.

IX. Маці, настаўнік, сям’я: прырода і роля Касцёла


Касцёл складаецца з розных інстытутаў і арганізацый, каб магчы дзейнічаць у свеце. Але ў іх — яшчэ не ўся яго сутнасць. Касцёл — Нявеста Хрыста, жывая істота, а не проста грамадскі інстытут. Па словах святога Яна XXIII, гэта наша маці і настаўнік, наш суцяшыцель і кіраўнік, сям’я нашай веры. Нават тады, калі члены і кіраўнікі Касцёла грашаць, нам усё адно патрэбная Яго мудрасць, сакрамэнты, падтрымка і абвяшчэнне праўды, таму што Касцёл з’яўляецца целам самога Езуса ўсвеце— сям’ёю вялікага Божага народа.

X. Выбіраючы жыццё


Бог стварыў нас з пэўнай мэтаю. Яго любоў — нашае жыццёвае прызначэнне. Гэта дазваляе нам пазнаць сваю сапраўдную сутнасць. Усвядоміўшы сваё прызначэнне, мы пачынаем па-новаму глядзець на многія пытанні, і не толькі сямейныя. Ажыццяўляць пакліканне хатняга Касцёла азначае, што часам каталіцкія сем’і будуць меншасцю, якая жыве паводле іншых каштоўнасцяў, чым іх асяроддзе. Пакліканне да любові патрабуе ад нас мужнасці і сілы духу. Езус кліча нас, і мы можам адказаць Яму, выбіраючы жыццё ў веры, надзеі, міласэрнасці, радасці, служэнні і пакліканні.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Канферэнцыя Біскупаў

18.03 07:00Пастырскае пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Звеставання Пана 2017
16.03 12:49Пасланне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на дзень «Карытас»
02.03 16:36Паведамленне з 64-га пленарнага (пазачарговага) пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.12 11:25Паведамленне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на свята Святой Сям'і
07.12 16:33Пастырскі ліст Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі
20.10 10:23Біскуп Яшэўскі прымае ўдзел у кангрэсе ў Рыме
12.10 17:58Паведамленне з 63-га пленарнага пасяджэння Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
29.07 03:22Заклік Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з нагоды распачацця Сусветных дзён моладзі ў Кракаве
25.07 14:25Зварот Старшыні ККББ з нагоды правядзення Агульнабеларускай навэнны да Найсвяцейшай Панны Марыі ў межах падрыхтоўкі да юбілею 100-годдзя фацімскіх аб’яўленняў
13.07 11:17Паведамленне Старшыні Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча пра свята св. Марыі Магдалены