Заява Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі |
Канферэнцыя Біскупаў
|
04.02.2016 19:34 |
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі на 61-м пленарным пасяджэнні 4 лютага 2016 г. абмеркавала пытанне, звязанае з нядаўнім выказваннем Упаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Леаніда Гулякі 2 лютага, якое датычыла дзейнасці Каталіцкага Касцёла ў нашай краіне.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі лічыць неабходным звярнуць увагу на наступнае: а - Справа падрыхтоўкі святароў з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла, які клапоціцца пра сваю будучыню (дарэчы, у гэтым годзе 19 чалавек распачалі навучанне ў семінарыях Беларусі і ў манаскіх семінарыях за мяжой), і абвінавачваць яго ў незацікаўленасці і недастатковасці «працы з кадрамі» выглядае беспадстаўна.
- Што датычыць каталіцкай тэалагічнай акадэміі імя святога Яна Паўла ІІ, то яна зарэгіставана, цяперашні этап — атрыманне зямельнага надзелу, далей — узвядзенне будынка, і пасля гэтага акадэмія распачне сваю дзейнасць, што таксама з’яўляецца выключна ўнутранай справай Касцёла.
- Іншыя ўзнятыя спадаром Леанідам Гулякам тэмы могуць быць абмеркаваны пры асабістай сустрэчы Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі з Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў.
Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі
|