Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дапамога «Карытас» людзям з абмежаванымі магчымасцямі
Дабрачыннасць
03.12.2013 14:40

3 снежня адзначаецца Сусветны дзень інвалідаў. Дабрачыннае каталіцкае таварыства «Карытас» надае працы з інвалідамі вельмі шмат увагі — можна сказаць, што гэта прыярытэтны накірунак яго дзейнасці.

Каталіцкі Касцёл у Беларусі нясе дапамогу людзям з абмежаванымі магчымасцямі праз таварыства «Карытас» наступнымі спосабамі.

Клуб дзённага прабывання інвалідаў пры “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі

Клуб “Бэтэль” пры віцебскім “Карытас” дзейнічае ўжо 10 гадоў і штодня збірае каля 40 чалавек з абмежаванасцямі, каб правесці разам і з карысцю час — у размовах, на агульных творчых занятках або на зладжаных мерапрыемствах-святах.
 
Аб працы з інвалідамі ў “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі распавядаюць супрацоўнікі клуба:

“Людзі з абмежаванасцямі прыходзяць да нас як дадому, тут менш фармальная абстаноўка. Як сэрцы, мы адчыняем і дзверы, няма строгага раскладу, ёсць выбар ініцыятыў, да якіх можна далучыцца. Сэнс нашай працы ў тым, каб адкрыць гэтых людзей. І самі мы расцём – маральна, духоўна, з часам пераадольваецца страх, сорам, няўпэўненасць. Быў час, калі ты ідзеш па мікрараёне са сваімі выхаванцамі і бачыш, як ўсе адкрыта глядзяць на нас як на экзотыку. А зараз – усе прывыклі, мы неад’емная частка раёна. Бог дае сілы на ўсё, і я Яму вельмі ўдзячна за гэта”.

Інтэрнэт-кафэ і майстэрні для людзей з абмежаванасцямі пры “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі

У Гродне існуе праект дабрачыннага інтэрнэт-кафэ, каб палегчыць працэс адаптацыі і камунікацыі праз інтэрнэт. Ініцыятыва з кожным годам становіцца ўсё больш папулярнай і дазваляе людзям з інваліднасцю адкрыць новыя магчымасці і атрымаць веды. Яшчэ адным спосабам для самарэалізацыі становяцца працоўныя майстэрні. У Гродзенскай дыяцэзіі пры “Карытас” іх існуе тры: швейная і сталярная ў Слоніме і цяплічная гаспадарка ў Воранаве. Акрамя развіцця навыкаў і кампетэнцый, ёсць час на сяброўскія кантакты і магчымасць убачыць плён сваёй працы. Як адзначаюць арганізатары праекта, інтэграцыя інваліда ў грамадства – адна з найбольш важных і неабходных патрэб, а арганізацыя працоўных месцаў можа стацца цудоўнай і канкрэтнай рэалізацыяй гэтай задачы.  

Развіццё асобы праз развіццё творчых навыкаў з “Карытас” Мінска-Магілёўскай дыяцэзіі

Магчымасць не толькі раскрыць свой унутраны свет, але і зрабіць новы крок у развіцці асобы сталася мэтай праекта “Мой свет у фарбах” у Нясвіжы. З 2011 года ў наведвальнікаў дзённага адзялення прабывання інвалідаў з’явілася магчымасць маляваць алейнымі фарбамі. Пры дапамозе замежных спонсараў былі закуплены неабходныя абсталяванні і матэрыял. У практычнай рэалізацыі плённай творчай працы дапамагае эксперт – чалавек з адпаведнай адукацыяй. Таксама ладзяцца выставы, якія збіраюць шмат наведвальнікаў.

Дзіцячая вёска ў Гомелі (“Карытас” Пінскай дыяцэзіі)

Першы сумесны з дзяржавай праект Гомельскага дома-інтэрната для дзяцей-інвалідаў і маладых інвалідаў з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця пачаў сваю працу 2 гады таму ў Гомелі. Акрамя свецкіх асобаў, тут працуюць сёстры бэнэдэктынкі самарытанкі Крыжа Хрыстовага. Установа дзейнічае па сістэме сямейнага тыпу. Самае важнае для персаналу дзіцячай вёскі – любоў да дзяцей, якія пражываюць там, і яна прыносіць плён: нехта пачаў хадзіць, навучыўся трымаць лыжку у руках, упершыню расціскаць руку, трымаць талерку. Як адзначаюць супрацоўнікі дзіцячай вёскі, самі дзеці, іх новыя поспехі становяцца найбольшым стымулам ў працы і крыніцай надзеі і новых сіл на будучыню.

Паводле caritas.by

(AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў