«Карытас» Віцебскай дыяцэзіі павіншаваў маленькіх пацыентаў псіхіятрычнай бальніцы |
Дабрачыннасць |
23.12.2013 16:43 |
21 снежня валанцёры дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Віцебскай дыяцэзіі прыйшлі павіншаваць са святамі маленькіх пацыентаў Віцебскай абласной псіхіятрычнай бальніцы. Такія сустрэчы перад Новым годам сталі ўжо традыцыйнымі. Нягледзячы на шпітальную атмасферу, свята атрымалася па-хатняму цёплым. Дзеці актыўна ўдзельнічалі ў розных конкурсах, падрыхтаваных для іх валанцёрамі, адгадвалі загадкі, чыталі вершы, малявалі, угадвалі «зачараваных» звяроў, а потым усе разам паклікалі Дзеда Мароза, які і прыйшоў з падарункамі. Яго ролю выканаў дырэктар «Карытас» Віталь Кульпекша.
|