Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Людзі з абмежаванымі магчымасцямі ў Глыбокім адсвяткавалі Божае Нараджэнне разам | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 30.12.2013 12:28 | 
|  27 снежня ў парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім за сямейным сталом сабраліся разам са сваімі бацькамі людзі з абмежаванымі магчымасцямі з групы “Бэтэль-Карытас”, каб святкаваць Божае Нараджэнне. Былі запрошаны таксама святары парафіі, законная сястра і маладыя інваліды з тэрытарыяльнага цэнтра абслугоўвання насельніцтва.
 З пажаданнямі шчасця, цярплівасці, дабра і падзякі да прысутных звярнуўся пробашч парафіі кс. Мечыслаў Янчышын. Адбылося дзяленне аплаткай.
 Валанцёры парафіяльнага “Карытас” падрыхтавалі не толькі святочны стол, але і гульні, конкурсы, сюрпрызы. Дзякуючы “Карытас” Віцебскай дыяцэзіі ўсе прысутныя атрымалі салодкія падарункі.
 
 Інна Вайцяховіч
 
 | 
| Фотарэпартаж | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.