Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Прадстаўнікі беларускага “Карытас” пазнаёміліся з сістэмай дапамогі інвалідам у Аўстрыі | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 20.01.2014 16:46 | 
|  У межах праекту “Акно ў свет” прайшла паездка дэлегацыі ў складзе прадстаўнікоў дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі і грамадскага аб’яднання бацькоў дзяцей і моладзі з інваліднасцю «БелАПДИиМИ» у Аўстрыю. Удзельнікі паездкі пазнаёміліся з сістэмай дапамогі інвалідам ад ранняга ўзросту да самастойнага пражывання і мелі магчымасць падзяліцца вопытам у гэтай сферы з партнёрамі з Аўстрыі і Арменіі.
 Удзельнікі наведалі таварыства людзей з інваліднасцю “BIZEPS”, прадстаўнік якога Магдалена Шарль распавяла аб напрамках яго дзейнасці – кансультаванні па стварэнні безбар’ернага асяроддзя, стварэнні фільмаў і ролікаў з мовай жэстаў, правядзенні курсаў па сістэме догляду за інвалідамі.
 Таксама ўдзельнікі пабывалі ў прадстаўніцтве “Карытас”, дзе арганізаваны дзіцячы сад, школа, тэрапія і іпатэрапія. Аўстрыйскія партнёры паказалі працу арганізацый, якія разам з “Карытас” дапамагаюць у жыцці людзям з інваліднасцю.
 
 Удзельнікі паездкі азнаёміліся з мерапрыемствамі, якое праводзіць урад у заходняй Аўстрыі ў межах выканання Канвенцыі ААН па абароне правоў інвалідаў і задалі пытанні кіраўніку аддзела па сацыялізацыі і інтэграцыі людзей з інваліднасцю Элізабэт Чанн.
 (AG)      
   | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.