Прадстаўлена і абмеркавана праца архідыяцэзіяльнага «Карытас» |
Дабрачыннасць |
13.02.2014 22:33 |
13 лютага ў Цэнтры «Карытас» у Ляскоўцы адбылася сустрэча працаўнікоў дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі з Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам, дапаможным біскупам Юрыем Касабуцкім і дырэктарам Нацыянальнага «Карытас» кс. Віктарам Гайдукевічам SDB. Падчас сустрэчы была прадстаўлена і абмеркавана праца «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, яе праблемы і перспектывы на будучыню. (AG) |