Для супрацоўнікаў і валанцёраў “Карытас” праводзіліся духоўныя практыкаванні |
Дабрачыннасць |
14.03.2014 16:28 |
Па традыцыі на другім тыдні Вялікага посту супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” у Беларусі збіраюцца на духоўныя практыкаванні. У гэтым годзе да іх далучыліся таксама валанцёры арганізацыі, на якіх ускладаецца асноўная частка дзейнасці. Удзельнікаў духоўных практыкаванняў прымаў “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі ў Цэнтры св. Лукі ў Ляскоўцы. У ходзе практыкаванняў закраналася тэма любові да Бога, што праяўляецца праз служэнне бліжняму, якая з’яўляецца актуальнай як для дабрачыннай дзейнасці, так і для ўсяго сучаснага свету. Пры гэтым, як падкрэслівалася, важным з’яўляецца ўнутранае стаўленне і ўсведамленне таго, навошта і для каго гэта робіцца. Ксёндз Вячаслаў Пялінак адзначыў, што супрацоўнікі і валанцёры, дапамагаючы, павінны ўсведамляць сваю грахоўнасць і сыходзячы з гэтага выходзіць насустрач іншым. (AG)
|
Фотарэпартаж |