Аўстрыйскі спецыяліст Астрыд Вінклер правяла трэнінг для супрацоўнікаў «Карытас», якія займаюцца праектамі для дзяцей |
Дабрачыннасць |
07.05.2014 15:17 |
На працягу двух дзён, 6-7 мая, супрацоўнікі дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”, занятыя ў рэалізацыі праектаў па дапамозе дзецям, прымалі ўдзел у трэнінгу, арганізаваным у межах праекта «Familyfirst» па ўвядзенні Канцэпцыі палітыкі па абароне правоў дзяцей. Гэтая канцэпцыя накіравана на супрацьдзеянне ўсім формам злоўжывання ў дачыненні да дзяцей; развіццё сістэмы ўзаемадзеяння і пераадрасацыі ў сістэме абароны дзяцей ад насілля; асвету дзяцей у адносінах іх правоў і іх актыўнай ролі ў справе абароны. Канцэпцыя палітыкі па абароне правоў дзяцей, дакумент, распрацаваны “Карытас” у межах праекта “Перш за ўсё – сям’я, правы дзіцяці – зараз”, зацверджаны дырэктарам Нацыянальнага “Карытас” кс. Віктарам Гайдукевічам SDB, быў узгоднены і падпісаны дырэктарамі дыяцэзіяльных аддзяленняў “Карытас” 5 мая 2014 г. |
Фотарэпартаж |