Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізаваў свята для дзяцей | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 11.06.2014 13:03 | 
|  Да Міжнароднага дня абароны дзяцей дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі арганізавала свята, артыстамі на якім былі дзеці. На свята былі запрошаны дзеці з “Дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі”, з прытулку пры сацыяльна-педагагічным цэнтры Цэнтральнага раёна, а таксама з Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Эврика” Фрунзенскага раёна Мінска.
 Дзеці з цэнтра “Эврика” падрыхтавалі музычныя нумары з песнямі, маленькія гледачы маглі падпяваць артыстам. 
 Перад святочнай вячэрай дзеці маглі пагуляць і пазабаўляцца. Потым кожны з іх атрымаў падарунак.
 
 Паводле caritas-minsk.by
 (AG) Фота caritas-minsk.by    
 | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.