Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Глыбокім прайшла сустрэча для асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, іх бацькоў і апекуноў
Дабрачыннасць
05.10.2014 13:26

4 кастрычніка ў Глыбокім (Віцебская дыяцэзія) прайшла сустрэча «Мы разам» для асобаў з псіхічнымі і фізічнымі захворваннямі, іх бацькоў і апекуноў. Мерапрыемства было арганізавана дабрачынным каталіцкім таварыствам «Caritas» пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы пры падтрымцы мясцовых уладаў.

У сустрэчы прынялі ўдзел больш за дзве сотні чалавек: прадстаўнікі не толькі Каталіцкага Касцёла, але і іншых хрысціянскіх канфесій. Мэтамі мерапрыемства было паспрыяць інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, заахвоціць да хрысціянскіх каштоўнасцяў праз учынкі міласэрнасці, зрабіць грамадства больш адкрытым на праблемы інвалідаў.

Спачатку ўдзельнікі сабраліся ў касцёле, дзе да іх звярнуўся пробашч парафіі ксёндз Мечыслаў Янчышын, які прывітаў гасцей, што прыбылі не толькі з Глыбокага, але і з Браслава, Верхнядзвінска, Мёраў, Паставаў, Лепеля, Ушачаў, Баранавічаў, іншых мясцін і заклікаў прысутных падзяліцца сваім добрым сэрцам. Сабраных прывіталі таксама кіраўнік Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Галіна Унуковіч, дырэктар мясцовага «Caritas» Іна Вайцяховіч. Пасля малітвы і благаслаўлення ўдзельнікі прайшлі ўрачыстым шэсцем ад касцёла да Гарадскога дома культуры.

У Доме культуры гасцей спачатку пачаставалі, а потым распачалася забаўляльная праграма. Удзельнікаў чакалі гульні, конкурсы, прадстаўленні.

Пакуль госці весела бавілі час, на другім паверсе быў арганізаваны круглы стол, у якім прынялі ўдзел бацькі, апекуны асобаў з абмежаванымі магчымасцямі, каталіцкія і праваслаўныя святары, прадстаўнікі ўлады, іншыя зацікаўленыя. Удзельнікі круглага стала абмеркавалі пытанні інтэграцыі людзей з абмежаванымі магчымасцямі ў грамадства, эфектыўнай дапамогі ім, арганізацыі працы з замежнымі партнёрскімі дабрачыннымі арганізацыямі.
 
Пасля абеду, які прайшоў у глыбоцкай сярэдняй школе №2, удзельнікі вярнуліся ў Дом культуры, дзе для іх была падрыхтавана канцэртная праграма. З прывітальнымі словамі звярнуліся старшыня Глыбоцкага райвыканкама Алег Морхат, біскуп Віцебскі Алег Буткевіч, дырэктар «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі ксёндз Андрэй Аніскевіч, прадстаўнік Праваслаўнай Царквы благачынны Глыбоцкай акругі айцец Міхаіл Ізаітка, якія адзначылі важную ролю хрысціянскіх каштоўнасцяў — міласэрнасці, чалавечнасці, спагады, дабрыні, узаемаразумення — у адносінах паміж асобамі з абмежаванымі магчымасцямі і грамадствам. Адбылося ўзнагароджанне калектываў і асобаў, якія найбольш праявілі сябе ў гэтым накірунку.

У канцэртнай праграме сярод артыстаў былі і асобы з абмежаванымі магчымасцямі, выступленні якіх вельмі кранулі гледачоў. Выконваліся танцы, сцэнічныя нумары, гучалі песні і вершы, а завяршылася праграма шоў з мыльнымі бурбалкамі.

Паводле catholicnews.by

(AG)

 

Фота catholicnews.by

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў