|  29 кастрычніка на базе дзяржаўнай установы «Акадэмія паслядыпломнай 
адукацыі» ў адпаведнасці з планам працы Міністэрства адукацыі Рэспублікі
 Беларусь і Рэспубліканскім каардынацыйным планам на 2014 год адбыўся 
другі этап рэспубліканскага семінара «Павышэнне эфектыўнасці 
рэгіянальнай сістэмы аховы дзяцінства».
 Адным з арганізатараў дадзенага мерапрыемства выступіла Рэлігійная місія «Дабрачыннае каталіцкае таварыства Карытас» ККББ.
 У семінары прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь; Міністэрствы працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь; установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка»; дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі», спецыялісты па ахове дзяцінства кіраўніцтва адукацыі Аблвыканкамаў, камітэта адукацыі Мінгарвыканкама, метадысты «Інстытута развіцця адукацыі», куратары пытанняў аховы дзяцінства, а таксама кіраўнікі грамадскіх аб’яднанняў (арганізацый).
 
 На пачатку сустрэчы з прывітальным словам да ўдзельнікаў звярнуліся кіраўнік праўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі РБ Марыя Саротнік і кіраўнік аддзела сацыяльна-педагагічнай працы і аховы дзяцінства праўлення сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы Міністэрства адукацыі РБ Маргарыта Матвеенка.
 
 Падчас першай часткі працоўнага пасяджэння было прадстаўлена шмат дакладаў па актуальных пытаннях у сферы абароны правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх, тэмы пасляінтэрнатнага суправаджэння дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў; стварэнне і функцыянаванне рэсурсавых пакояў. Таксама ўдзельнікі распавялі пра выкарыстанне міжнароднага досведу ў сістэме працы па ахове дзяцінства.
 
 Удзельнікі сустрэчы імкнуліся, каб тэма аховы дзяцінства была разгледжана з усіх бакоў. Падчас выступленняў была магчымасць не толькі задаць пытанні лектарам, але і выказаць свае прапановы.
 
 Падчас круглага стала, другой часткі семінара, недзяржаўныя дабрачынныя арганізацыі, фонды і аб’яднанні мелі магчымасць прадставіць спектр сваёй дзейнасці ў межах тэматыкі семінара, выказать прапановы па паляпшэнні ўзаемадзеяння паміж усімі арганізацыямі для павышэння эфектыўнасці сістэмы аховы дзяцінства ў Беларусі.
 
 «Для нас вельмі важна, што мы, як рэлігійная каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас”, разам з дзяржаўнымі і недзяржаўнымі ўстановамі і арганізацыямі працуем у дадзеным напрамку, — адзначыў між іншым кс. Віктар Гайдукевіч SDB, дырэктар “Нацыянальнага Карытас” у Беларусі, падчас сваёй прамовы. — Прыйшоў час, калі неабходна аб’яднаць нашыя намаганні асабліва тады, калі гэта датычыць дзяцей — будучыні беларускага грамадства. “Карытас”, як міжнародная арганізацыя, мае велізарны вопыт у дадзенай галіне і адкрыта да супрацоўніцтва». «Выказваю надзею, каб і далей нашыя сумесныя намаганні ўмацоўваліся і развіваліся, прыносячы свае плёны ў супольных праектах і праграмах дзеля дабра нашых дзяцей і моладзі», — дадаў кс. Віктар Гайдукевіч.
 
 Вольга Перадкова
 
 
 |