| «Карытас» падарыў калядную казку дзецям з абмежаванымі магчымасцямі | 
| Дабрачыннасць | 
| 15.12.2014 14:26 | 
| 
 Дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB павітаў прысутных і падзякаваў, што яны знайшлі час, каб прыйсці на свята. «Мы знаходзімся ў араторыі, месцы, дзе збіраецца моладзь і дзеці, каб пагуляць і правесці час разам. А сёння моладзь, дзеці і іх бацькі прапануюць вам казку “Шлях у Бэтлеем”. Няхай для вас, дзеткі і дарослыя, гэтая казка будзе момантам, калі вы можаце паразважаць, што, нягледзячы на ўсе выпрабаванні гэтага свету, з якімі мы сутыкаемся ў нашай штодзённасці, мы павінны заўсёды шукаць свой шлях і ісці па ім, якім бы цяжкім ён ні здаваўся», — адзначыў святар. (AG) 
 
 Фота caritas.by 
 | 

 14 снежня Дабрачынная каталіцкая арганізацыя «Карытас» правяла ў моладзевым араторыі імя св. Яна Боско ў Мінску свята для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Мерапрыемства, якое было прымеркавана да Міжнароднага дня людзей з абмежаванымі магчымасцямі, стала для дзяцей і іх бацькоў падарункам на Божае Нараджэнне.

  для друку
 для друку