Валанцёры «Карытас» правялі дабрачынную акцыю ў гіпермаркетах Гродна |
Дабрачыннасць
|
22.12.2014 14:07 |
20-21 снежня ў Гродне адбылася дабрачынная акцыя «Ад сэрца да сэрца» па зборы канцылярскіх тавараў, прадуктаў харчавання, цацак і прадметаў гігіены. Валанцёры «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі ў сетцы магазінаў «Родная старонка» заахвочвалі жыхароў і гасцей горада прыняць удзел у святочнай акцыі, накіраванай у падтрымку шматдзетных сем’яў і інвалідаў.
Людзі, якія наведваюць магазін, дзякуючы гэтай акцыі, могуць даведацца больш пра дабрачынную арганізацыю «Карытас». Валанцёры раздавалі людзям улёткі з умовамі акцыі, а таксама з інфармацыяй пра саму арганізацыю.
«У выніку было сабрана дзесяць вялікіх гандлёвых калясак з неабходнымі рэчамі. Людзі вельмі зычліва адклікаліся на нашую акцыю, цікавіліся намі, нашай дзейнасцю», — распавёў у размове з Catholic.by супрацоўнік сацыяльна-гуманітарнага цэнтра «Карытас» у Гродне Алег Гарбачоў.
Арганізатары вельмі ўдзячныя ўсім валанцёрам, як і ахвярадаўцам, за актыўны ўдзел. Кс. Юрый Марціновіч
|
Фотарэпартаж |