Дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі: «Найважнейшым з’яўляецца не толькі паспяховасць дапамогі, але і здольнасць быць бліжнім для чалавека» |
Дабрачыннасць |
08.03.2015 00:23 |
ІІІ Нядзеля Вялікага посту традыцыйна адзначаецца як нядзеля «Сaritas». Аб працы дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» расказаў Catholic.by дырэктар Нацыянальнага «Карытас» у Беларусі кс. Віктар Гайдукевіч SDB. — Чым з’яўляецца для Вас праца ў «Карытас»? Такім чынам я, як святар, працуючы ў «Карытас», рэалізоўваючы гэтую спецыфічную паслугу любові, прапаведваючы Божае слова і цэлебруючы святыя сакрамэнты, асаблівым чынам знаходжуся ў сваёй працы ў «цэнтры» Каталіцкага Касцёла, у яго сэрцы, і ў паўнаце ўдзельнічаю ў рэалізацыі Яго місіі.
— Наколькі актыўна адклікаецца беларускае грамадства на бяду бліжняга? Дапамога бліжняму пачынаецца з любові. А палюбіць мы зможам толькі тады, калі навучымся аддаваць, ахвяраваць і верыць. А значыць, і любіць сапраўднай дзейснай любоўю. — У Польшчы «Карытас» рэалізоўвае новы праект «Акно жыцця». Гэта месцы, дзе маці ва ўмовах ананімнасці могуць пакінуць нованароджанае дзіця, такім чынам адмаўляючыся ад яго. Пазней такія дзеці перадаюцца ў апеку дзяржаве. Ці магчымая практыка «Вокнаў жыцця» ў нашых рэаліях? — Гэта вельмі складанае пытанне, і цяжка адказаць на яго адназначна, таму што ёсць шмат розных сітуацый. Трэба, аднак, задумацца над тым, ці існуе ў нашай краіне наогул такая неабходнасць. Калі жанчына пераканана ў тым, што хоча пасля нараджэння адрачыся ад свайго нованароджаннага дзіцяці, то яна можа гэта ўчыніць у раддоме. Ёсць таксама і магчымасць нарадзіць дзіця ананімна, і такія дзеці і ў нашай краіне перадаюцца ў апеку дзяржаве. Шчыра кажучы, я не ўпэўнены, ці сапраўды вырашыць праект «Акно Жыцця» праблемы сацыяльнага сіроцства. Іх трэба вырашаць на пачатковым этапе, і палітыка нашай дзяржавы накіравана вельмі моцна на падтрыманне інстытуту сям’і і мацярынства, і ў апошні час бачна, калі верыць статыстычным дадзеным, што такіх дзяцей у нашай краіне стала менш. Напэўна, каб такіх дзяцей было менш, каб усе нованароджаныя маглі ўзрастаць у «нармальных» умовах — гэта не толькі задача дзяржавы, але таксама і нашая як дабрачыннай арганізацыі і такім чынам Каталіцкага Касцёла ў Беларусі. І тут я бачу вялікую неабходнасць і патэнцыял для супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння паміж адпаведнымі дзяржаўнымі ўстановамі і Каталіцкім Касцёлам. І ў гэтым напрамку ўжо вельмі шмат робіцца, каб падтрымліваць і фармаваць свядомасць годнасці чалавечага жыцця і права кожнага чалавека на сям’ю.
— 2015 год абвешчаны «Карытас» Годам «выкаранення крайняй беднасці і голаду». Якія ініцыятывы запланаваны з гэтай нагоды ў Беларусі? — «Карытас» у Беларусі ўжо даўно вядзе актыўную дзейнасць, накіраваную на выкараненне беднасці і голаду. У 2015 годзе мы плануем і надалей пашыраць спектр нашай дапамогі ў гэтай галіне праз арганізацыю яшчэ большай колькасці акцый і доўгатэрміновых праектаў на карысць патрабуючых ва ўсіх нашых дыяцэзіяльных аддзяленнях «Карытас»: праз стварэнне прытулкаў для бяздомных, праз аказанне гуманітарнай дапамогі шматдзетным сем’ям, праз утрыманне кухні для найбяднейшых, выдаючы ім цёплыя пасілкі, а таксама прадукты і сродкі першай дапамогі. Для дзяцей з малазабяспечаных шматдзетных і няпоўных сем’яў плануецца летні адпачынак з мэтай аздараўлення. Напэўна, гэта яшчэ не ўсе акцыі, якія «Карытас» у Беларусі рэалізоўвае, ідучы за дэвізам 2015 года. — У спецыялізаваных пунктах гуманітарнай дапамогі «Карытас» увесь час праводзяцца сацыяльныя кансультацыі, аказваецца матэрыяльная дапамога, а менавіта выдаецца адзенне, абутак, пасцельная бялізна, сродкі гігіены, дзіцячыя цацкі. У гэтых пунктах гуманітарнай дапамогі таксама штодня праводзіцца прыём патрабуючых грамадзян Украіны. Яны звяртаюцца ў аптэчныя пункты за медыцынскай дапамогай, дзе іх просьбы мы спрабуем задаволіць.
Гутарыў Ілья Лапато, (AG) |