Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прайшоў семінар для валанцёраў “Карытас”
Дабрачыннасць
25.04.2015 13:06

24 красавіка ў Дзяржаўнай установе адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» для валанцёраў “Карытас” прайшоў навучальны семінар па падрыхтоўцы асобаў, якія суправаджаюць супольныя арганізаваныя групы дзяцей на аздараўленне за мяжу.

Актуальнасць навучальнага семінара абумоўлена патрэбай павышэння прафесійнай кампетэнцыі асобаў, якія суправаджаюць дзяцей за мяжой.

Падчас семінара начальнік кіравання сацыяльнай і выхаваўчай працы Сяргей Малочнікаў больш дакладна азнаёміў валанцёраў з з праўнай базай, накіраванай на арыентаванне падчас аздараўлення дзяцей за мяжой, і падкрэсліў, што неабходна заўсёды выбіраць дзейныя дакументы, у якіх прапісаны ўсе моманты, на якія трэба абапірацца ў сваёй працы суправаджаючым асобам.

Практычную частку семінара з валанцёрамі праводзіла метадыст вышэйшай катэгорыі кіравання сацыяльнай і выхаваўчай работы АПО Ганна Папаламава. Яна дапамагла ім разабрацца, які пакет дакументаў павінен быць пры выездзе за мяжу.

У рамках семінара адбыўся круглы стол, падчас якога ўдзельнікі абмеркавалі праграму знаходжання дзяцей за мяжой (правядзенне аздараўленчых і выхаваўчых мерапрыемстваў), а таксама падзяліліся досведам у вырашэнні пытанняў, якія могуць узнікнуць падчас аздараўлення дзяцей за мяжой.

Вольга, адна з валанцёраў “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі, падзялілася сваімі ўражаннямі ад семінара. “На мой погляд, такія семінары вельмі важныя і дзейсныя. Для мяне асабіста названыя нарматыўныя акты на слыху, бо я сама з'яўляюся юрыстам. Я ўжо 6 гадоў езджу з дзецьмі за мяжу. Вядома, бывалі нюансы і асаблівасці, і вельмі важна мець пры сабе папку з прыдатнымі нарматыўнымі дакументамі”.

Як адзначыла сама трэнер курса Ганна Папаламава, аздараўленне дзяцей за мяжой – вельмі адказная справа як для агранізатараў, так і для тых, хто суправаджае дзяцей: “Падрыхтоўка павінна быць рэгулярнай, як таго патрабуюць нарматыўныя дакументы. Асобы, якія суправаджаюць дзяцей, павінны быць кампетэнтныя і выконваць комплекс заданняў, пастаўленых перад імі як нарматыўнымі дакументамі, так і самім жыццём. Яны павінны быць гатовы развязваць сітуацыі, якія склаліся, і ведаць дакументы. Асаблівым чынам хацелася б адзначыць Інструкцыю, бо здароўе і жыццё дзяцей – гэта самая важнае”.

Па выніках семінара ўдзельнікі атрымалі даведку, якая дае ім права на суправаджэнне агульных арганізаваных груп дзяцей на аздараўленне за мяжу, сапраўдную на працягу трох гадоў.

Паводле caritas.by

(AG)

Фота caritas.by


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў