Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Супольна працаваць дзеля дабра чалавека: у Іўі адзначылі 15-годдзе «Карытас»
Дабрачыннасць
27.04.2015 15:57

25 красавіка ў Іўі адзначалася 15-годдзе заснавання дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Іўя, які з’яўляецца філіялам «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі.

За гэтыя 15 гадоў «Карытас» Іўя аказаў падтрымку многім людзям у дэканаце і далёка за яго межамі. Пачаткі іўеўскага філіяла дабрачыннага таварыства былі сціплымі: ахвярныя людзі ездзілі сваім транспартам у Гродна і прывозілі адтуль з «Карытас» гуманітарную дапамогу. Потым узнікла ідэя, каб такі аддзел «Карытас» з’явіўся ў Іўі, каб як найбольш людзей маглі атрымаць дапамогу і падтрымку.

Ініцыятарам заснавання «Карытас» Іўя быў пробашч мясцовай парафіі кс. Ян Гавэцкі, які клапаціўся аб тым, каб кожны, хто звяртаецца па дапамогу, не адышоў засмучаны.



Падчас урачыстасцяў 15-годдзя заснавання іўеўскага філіяла кс. Ян Гавэцкі зазначаў, што дапамога, якая ўдзяляецца людзям, магчыма дзякуючы дабрачынным арганізацыям з Германіі. Таксама, па словах святара, у гэтую прыгожую справу адорвання людзей дабрынёй, любоўю і тым, што ім найбольш патрэбна, актыўна ўключаюцца парафіяне. У парафіі таксама часта арганізуюцца розныя дабрачынныя акцыі з мэтай атрымаць матэрыяльныя сродкі для найбольш патрабуючых, якіх вельмі шмат.

Дзяліцца любоўю

Вялікі пост і Адвэнт — асаблівы час, калі вернікі Іўя і іншых парафій дэканату маюць магчымасць прыйсці з міласцінай да бедных, хворых і самотных праз набыццё святочных дэкарацый.

Урачыстая падзяка Богу за ўсіх тых людзей, якія на працягу 15 гадоў утвараюць іўеўскі філіял «Карытас» і дзякуючы якім магчыма яго дзейнасць, пачалася святой Імшой у парафіяльным касцёле свв. Пятра і Паўла, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.

«Карытас» — не толькі арганізацыя, якая нясе дапамогу бедным, але гэта найперш вашы сэрцы, вашы далоні, словы і ваша любоў. Таму мы ўдзячныя Пану Богу за вас, за тое, што Ён ажывіў у вас любоў да бліжняга», — гэтымі словамі прывітаў біскуп удзельнікаў літургіі.
У гаміліі іерарх узгадаў пра пакліканне «Карытас», галоўная місія якога — быць побач з чалавекам найбольш пакінутым і бедным матэрыяльна. Біскуп дадаў, што пакліканне кожнага чалавека — не толькі слухаць Евангелле, не толькі казаць пра любоў, але і чыніць канкрэтныя справы на карысць бедных. «Дайце ім есці — казаў Езус апосталам. А сёння гэтыя ж словы Ён кіруе да кожнага з нас», — адзначыў біскуп.



«Чалавеку ўбогаму патрэбна далонь іншага чалавека, якая нясе дапамогу. Таму будзем дзяліцца заўсёды з іншым чалавекам, не толькі тым, што лішняе ў нас на стале або ў шафе, чаго мы маем занадта шмат, але і дзяліцца любоўю і перадаваць усё з вялікай любоўю», — падкрэсліў іерарх.

На заканчэнне гаміліі біскуп пажадаў, каб з кожным днём у тых, якія прагнуць сведчыць дабро, умацоўвалася любоў, «каб маглі быць радаснымі ад гэтага служэння, каб у бедным чалавеку мог адрадзіцца вобраз Бога».

Рабіць добрыя справы



Святкаванне працягнулася ў Іўеўскай школе-інтэрнаце. У адрас кс. Яна Гавэцкага, усіх супрацоўнікаў «Карытас» і ахвярадаўцаў прагучала шмат цёплых словаў. Гучалі падзякі за тое, што разам яны могуць падтрымліваць бліжняга, разам утвараюць сілу.

Ад імя мясцовых дзяржаўных уладаў прамовіў сярод іншых намеснік старшыні Іўеўскага райвыканкама па пытаннях развіцця сацыяльнай сферы Аляксандр Раманюк, які адзначыў, што за 15 гадоў зроблена вялікая справа, і падзякаваў Касцёлу за клопат за ўсіх найбольш бедных людзей. «Калі кожны знойдзе хаця б хвіліну, каб зрабіць добрую справу, то і свет стане лепшым, прыгажэйшым, больш чыстым і цёплым», — дадаў Аляксандр Раманюк.

Біскуп Юзаф Станеўскі падзякаваў валанцёрам, кіраўніцтву «Карытас» і ахвярадаўцам за тое, што сваім служэннем яны дараць людзям радасць і любоў, і заахвоціў «далей праз канкрэтныя ўчынкі супольна працаваць для дабра тых, якія знаходзяцца ў патрэбе».

Кс. Юрый Марціновіч

 

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў