| «Ад сэрца да сэрца»: у Мінску прайшоў дабрачынны канцэрт «Фестываля чыстых сэрцаў» | 
| Дабрачыннасць | 
| 26.05.2015 20:55 | 
| 
 Чацвёрты год запар фестываль дае магчымасць рэалізавацца таленавітым творчым дзецям з інтэрнатных навучальных устаноў і разам з тым падарыць радасць анкахворым дзецям. На сабраныя падчас канцэрту сродкі будуць зроблены падарункі ўсім дзецям, якія праходзяць лячэнне і рэабілітацыю ў анкалагічным цэнтры ў Бараўлянах, дзе таксама пройдзе гала-канцэрт. У гэтым годзе адборачныя канцэрты прайшлі на дзевяці пляцоўках, дзе па традыцыі прынялі ўдзел дзеці з дзіцячых дамоў і інтэрнатаў Мінскай вобласці і ўпершыню з Мінска. Асаблівасцю сёлетняга фестываля сталі таксама яго тэмы: «Мы спадкаемцы Перамогі» і «Год моладзі». 
 Перад канцэртам усе жадаючыя маглі таксама наведаць выставу прыкладной творчасці выхаванцаў дзіцячых дамоў і інтэрнатаў і паўдзельнічаць у майстар-класах. Кіраўніцтва місіі «Чыстае сэрца» | 
| Фотарэпартаж | 

 Заканчваецца месяц май, а гэта значыць, што хутка будзе адзначацца міжнароднае свята абароны дзяцей. Да гэтага дня прымеркавана ўжо традыцыйная акцыя місіі «Чыстае сэрца» — «Фестываль чыстых сэрцаў». Заключны канцэрт гэтага вялікага праекту прайшоў у Мінску 23 мая.

 для друку
 для друку