Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Фонд «Адкрытыя сэрцы» збірае сродкі для фотавыставы Pro-life
Дабрачыннасць
04.11.2015 18:28

Дабрачынны фонд «Адкрытыя сэрцы» ладзіць вулічную фотавыставу пад назвай «Мяне магло б не быць». Падтрымаць новы праект фонду можна праз платформу «Мае сэнс».

Фотавыстава будзе складацца з фатаграфій дзяцей, выратаваных дзякуючы працы валанцёраў фонду. Арганізатары і валанцёры «Адкрытых сэрцаў» просяць падтрымаць праект – фотавыставу «Мяне магло б не быць» на платформе «Мае сэнс».

Асабліва ў гэтай справе патрабуецца ўдзел мінчан, якія могуць выставіць на платформе сваю сустрэчу ў падтрымку праекта. Усе астатнія могуць дапамагчы малітвай або непасрэднымі ахвяраваннямі на рахунак «Адкрытых сэрцаў».

«Гэты праект праводзіцца паралельна з выставай «Два шляхі». Фотавыставай мы хочам паказаць, што абарона жыцця прыносіць канкрэтныя плады. Калі ты бачыш гэтыя плады,то разумееш, што ёсць сэнс маліцца. Гэта такі наглядны прыклад эфектыўнасці», - зазначае арганізатар фонду «Адкрытыя сэрцы» Уладзіслаў Валаховіч.

Фотаздымкі выратаваных дзяцей можна ўжо зараз паглядзець на афіцыйным сайце фонду «Адкрытыя сэрцы».

Дабрачынны мясцовы фонд «Адкрытыя сэрцы» быў створаны ў Магілёве ў 2009 годзе. Асноўнай мэтай фонду з’яўляецца абарона жыцця ад зачацця да натуральнай смерці і абарона натуральнай сям’і.

Фонд займаецца арганізацыяй малітвы ў гінекалагічных аддзяленнях Віцебска, Магілёва і Баранавіч, рыхтуе валанцёраў, праводзіць малітвы ў касцёлах у інтэнцыі ненароджаных дзяцей і ў абарону традыцыйных сямейных каштоўнасцяў.

Валанцёры «Адкрытых сэрцаў» таксама аказваюць дапамогу жанчынам, якія адмовіліся рабіць аборт, займаюцца падрыхтоўкай маладых пар да вянчання, выкладаюць «Метад натуральнага распазнавання плоднасці», чытаюць лекцыі ў парафіях і навучальных установах.

Марына Валасар

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў