Гэта 
архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе 
catholic.by
		| Семінар для валанцёраў прайшоў у цэнтры «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі | 
	| Дабрачыннасць | 
	| 27.11.2015 16:14 | 
|  Семінар праходзіў для дзвюх груп валанцёраў, якія былі запрошаны з розных парафіяльных філіялаў «Карытас» з усёй Беларусі. Дакладчыкамі на семінары былі прадстаўнікі «Мальтыйскай службы дапамогі».
 Мэтай семінарy было навучанне асновам валанцёрства на вопыце працы «Мальтыйскай службы дапамогі» з Германіі. У ходзе семінара былі закрануты такія тэмы, як:
 1. Паняцце «валанцёр». Сацыяльныя асновы валанцёрскай дзейнасці. Цяжар або асалода. Пошук валанцёраў, супрацоўніцтва са штатнымі работнікамі, праблемы і іх вырашэнне.
 2. Праца з пажылымі, адзінокімі і ляжачымі людзьмі дома пры дапамозе сваякоў і суседзяў.
 3. Аказанне першай дапамогі ў паўсядзённым жыцці і ў экстраных сітуацыях.
 4. Задачы і магчымасці для валанцёраў у працы з дзецьмі і падлеткамі.
 
 На семінары вялікі акцэнт быў зроблены менавіта на практычную частку. Валанцёры вучыліся аказваць першую медыцынскую дапамогу, дапамагаць ляжачым хворым, а таксама практыкаваліся ў розных формах творчых заняткаў з дзецьмі.
  
 Водгукі ўдзельнікаў семінару:
 
 Вольга Вушак: «Семінар вельмі спадабаўся атмасферай. Таксама хачу адзначыць важнасць практычных заняткаў».
 
 Лілія Вожуй: «Усе было даступна для разумення. Выдатныя дакладчыкі і выдатная арганізацыя ўсяго семінару».
 
 Марыя Арцем'ева: «Спадабалася атмасфера семінару. Усе ўдзельнікі і дакладчыкі былі адкрыты для зносін і абмену вопытам. Было шмат практыкі і патрэбнай інфармацыі».
 
 Таццяна Бекішава: «Арганізаваны семінар на высокім узроўні. Навучанне прайшло даступна і весела. Нямецкія дакладчыкі паказалі свой высокі прафесіяналізм. Атрыманая на семінары інфармацыя спатрэбіцца мне ў валанцёрскай працы».
  
 Паводле www.caritas-minsk.by
 (AG)  Фота www.caritas-minsk.by  | 
 
	
						
						Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на 
Catholic.By абавязкова.