Таварыства «Карытас» пачало акцыю «Калядная дапамога дзецям» |
Дабрачыннасць |
01.12.2015 16:04 |
Ахвяры, сабраныя падчас акцыі ў Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, ідуць на ўтрыманне Дзіцячага дабрачыннага сацыяльна-рэабілітацыйнага цэнтра св. Лукі ў в. Ляскоўка. У цэнтры св. Лукі на дабрачыннай аснове жывуць дзеці, якія праходзяць лячэнне ад анкалагічных захворванняў. Таксама тут арганізуецца сацыяльная рэабілітацыя дзяцей і моладзі з асаблівасцямі развіцця, ладзяцца семінары для валанцёраў, рэкалекцыі і іншыя мерапрыемствы.
Далучацца да «Каляднай дапамогі дзецям» заахвочвае Мітарапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, які адзначае: «"Карытас" – гэта не проста адна з дабрачынных арганізацый. "Карытас" – гэта частка Касцёла, якая паклікана выконваць адну з асноўных яго функцый – клапаціцца пра патрабуючых. Гэта значыць, што, падтрымліваючы "Карытас", мы выконваем наша заданне як хрысціян». Прыняць удзел у акцыі можна кожную нядзелю ў архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі і касцёле св. Сымона і Алены ў Мінску, а таксама ў іншых парафіях Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі. Таксама свечкі можна замовіць па тэлефонах: +375 44 76 03 785 бр. Андрэй Вольга Лабуць, фота Наталлі Александровіч Паводле caritas-minsk.by (MV) |