Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Дзень валанцёра адзначылі ў «Карытас-Гродна»
Дабрачыннасць
09.12.2015 12:09

7 снежня адбылася сустрэча валанцёраў «Карытас-Гродна», прымеркаваная да Міжнароднага дня валанцёра, які ва ўсім свеце адзначаецца 5 снежня.

Сустрэча пачалася святой Імшой у гродзенскім катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, на якой маліліся ў інтэнцыі дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» і валанцёраў. Імшу цэлебраваў дырэктар Нацыянальнага «Карытас» ксёндз Віталій Дабраловіч.

Сустрэча працягнулася за гарбатай у цёплай атмасферы. Спадарожнічалі сустрэчы выдатны настрой удзельнікаў, цікавыя размовы і мноства прыемных сюрпрызаў.

Кожны валанцёр меў магчымасць распавесці ўсім сваю гісторыю, звязаную з «Карытас», падзяліцца ўражаннямі аб дабрачынных акцыях і праектах, у якіх удзельнічае. Кожны па-свойму трактаваў паняцці дабрачыннасці, дабрыні і міласэрнасці.

Валанцёры Ганна і Андрэй Высоцкія вельмі падрабязна, зразумела і цікава распавялі аб сваім разуменні дабрачыннай дзейнасці. «Для мяне валанцёрства – гэта сведчанне маёй веры ў Бога, і не перадаць словамі, якое шчасце ўсведамляць сябе Божым дзіцём. Я дапамагаю людзям, і гэта робіць мяне шчаслівай. І я ведаю, для чаго жыву. “Карытас” – гэта хваля пазітыву, дабрыні і любові. Мы жывем у няпросты час. Сёння ўсё больш людзей адчувае недахоп любові. Я незвычайна шчаслівая ад таго, што прыналежная да дабра і ўзрастання любові ва ўсіх яе праявах. Я вельмі рада, што ёсць такія людзі, пры якіх варта толькі заікнуцца аб праблеме, і яны ўжо побач, штосьці прыдумваюць, падключаюць знаёмых. Такія яны, нашы валанцёры…»  гаворыць Ганна.

Валанцёр Марыя Арцем’ева распавяла пра тое, як прыйшла ў «Карытас»: «Я даведалася пра “Карытас” цалкам выпадкова. Аднойчы вечарам я сядзела ў інтэрнэце і ўбачыла аб’яву аб тым, што патрэбны валанцёры. Я тут жа падумала, што нарэшце змагу займацца любімай, а галоўнае, карыснай, справай. Бо я і раней шукала арганізацыі, дзе можна дапамагаць дармова, але так склалася, што гэтая арганізацыя сама мяне знайшла. Я стала прыходзіць і дапамагаць сарціраваць вопратку для патрабуючых, а пазней пачала хадзіць у дзіцячы шпіталь (праект “Анёлы дабра”) і гуляць з дзеткамі. На дадзены момант з’яўляюся каардынатарам праекту “Анёлы дабра”. Праца з дзецьмі прыносіць мне велізарнае задавальненне».

Усе астатнія валанцёры таксама распавялі свае цікавыя і непаўторныя гісторыі. Варта адзначыць, што на сустрэчы прысутнічалі як вопытныя валанцёры, якія займаюцца дабрачыннасцю ўжо некалькі гадоў, так і новенькія, якія прыйшлі ў «Карытас» зусім нядаўна. Усе вельмі хутка згуртаваліся, знайшлі агульную мову і цудоўна правялі час.

Усім удзельнікам сустрэчы былі ўручаны падарункі на Божае Нараджэнне.

Сумеснае святкаванне Дня валанцёра стала ўжо традыцыяй у «Карытас-Гродна». Гэта дапамагае валанцёрам яшчэ лепш спазнаць адзін аднаго, падзяліцца вопытам і натхніцца на добрыя ўчынкі.

Марыя Янкевіч, (AG)

Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Дабрачыннасць

17.10 18:02«Прыдумай налепку для свечкі»: «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі праводзіць конкурс на лепшы дызайн
07.10 16:45Валанцёры «Чыстага сэрца» прынялі ўдзел у запісе перадачы «Для тых, хто дома» на «Беларускім радыё»
01.10 15:11У Івянцы асвяцілі будынак парафіяльнага цэнтра «Карытас»
30.08 11:56«Карытас» правёў у Бабруйску акцыю «Дапаможам дзецям сабрацца ў школу»
24.08 15:55Дабрачыннае таварыства «Карытас» арганізавала для дзяцей адпачынак у Бельгіі
25.07 13:39Аршанскі мясакансервавы камбінат ахвяраваў дзіцячае харчаванне «Карытас» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі
06.04 09:48Дзень «Caritas» Гродзенскай дыяцэзіі прайшоў у Астраўцы
06.04 09:15«Caritas» Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі завяршыў першы этап дабрачыннай акцыі «Святло Міласэрнасці»
28.03 15:27Дабрачынную акцыю арганізавала на Вялікдзень «Caritas» Віцебскай дыяцэзіі
05.03 17:19Валанцёры «Caritas» і «Віцебскія дзяўчаты» наведалі Віцебскі дом-інтэрнат для састарэлых і інвалідаў