Калядную акцыю па зборы падарункаў для дзяцей правёў «Caritas» у Гродне |
Дабрачыннасць |
21.12.2015 12:57 |
19 снежня ў гандлёвым цэнтры «Карона» ў Гродне праходзіла дабрачынная калядная акцыя па зборы падарункаў для дзяцей з парушэннем слыху, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, і са шматдзетных сем’яў. Акцыя пачалася выступленнем выхаванцаў Гродзенскай гарадской спецыяльнай школы-інтэрната для дзяцей з парушэннем слыху. Дзякуючы творчаму выступленню дзяцей у прысутных узняўся настрой, яны маглі натхніцца на добрыя справы.
На заклік падарыць дзецям радасць адгукнулася вельмі шмат людзей, і амаль кожны зрабіў свой унёсак у добрую справу. Гледзячы на тых, хто ўжо дапамог, да акцыі далучаліся новыя людзі.
Марыя Янкевіч, (AG) |