«Caritas» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі |
Дабрачыннасць |
11.01.2016 12:54 |
У сувязі з Годам Божай Міласэрнасці, абвешчаным у Паўсюдным Касцёле, дабрачыннае каталіцкае таварыства «Caritas» Пінскай дыяцэзіі праводзіць святочныя дабрачынныя акцыі. На працягу Адвэнту дзеці з парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Чарнаўчыцах прыносілі ў касцёл цацкі, слодычы, садавіну і складвалі іх у вялікі кошык. Дзеці духоўна перажывалі, добра разумеючы, што вучэнне Хрыста вучыць аддаваць і дзяліцца з тымі дзецьмі, якія не маюць мамы і таты, а таксама падрыхтавалі кранальнае прадстаўленне для дзяцей і дарослых «Божае Нараджэнне».
(AG) |
Фотарэпартаж |