У Год Божай Міласэрнасці «Карытас» у Беларусі звeрнe большую ўвагу людзей на міласэрнасць і любоў да бліжняга |
Дабрачыннасць |
14.01.2016 10:34 |
13 студзеня ў офісе Нацыянальнага «Карытас» прайшла першая ў гэтым годзе «Рада дырэктароў». На пасяджэнне сабраліся ўсе кіраўнікі дыяцэзіяльных аддзяленняў дабрачыннага каталіцкага таварыства. Кіраваў сустрэчай дырэктар «Карытас» у Беларусі кс. Віталій Дабраловіч. Паколькі здаецца немагчымым добра і сумленна працаваць на карысць іншых людзей, самім не ўзбагачаючыся духоўна і не давяраючы ўсе цяжкасці і складанасці Богу, то «Рада дырэктароў» пачалася супольнай малітвай, падчас якой прысутныя даверылі Пану адзін аднаго і прасілі аб неабходных дарах Духа Святога на час сустрэчы, а таксама на ўсю далейшую дзейнасць арганізацыі. Ва ўступным слове кс. Віталій Дабраловіч прывітаў усіх шчырай усмешкай і накіраваў некалькі словаў да сабраных наконт вартасці такіх пасяджэнняў. На парадку дня стаяў шэраг пытанняў наконт мерапрыемстваў, маючых адбыцца ў бліжэйшы час. Асаблівым чынам дырэктары звярнулі ўвагу на дапамогу бедным у зімовы перыяд часу. Менавіта зараз у цэнтры «Карытас» звяртаецца шмат патрабучых. Таксама важным момантам сустрэчы стала абмеркаванне стратэгічнага плана развіцця «Карытас», які на мінулай сустрэчы прапанаваў Сяргей Гоцін. Дырэктары вырашылі, што накірунак развіцця кожнага дыяцэзіяльнага і парафіяльнага аддзялення павінен непасрэдна спалучацца з мэтамі дзейнасці ўсёй арганізацыі.
Таксама былі запланаваны мерапрыемствы на «Дзень Карытас», які ў гэтым годзе прыпадае на 28 лютага. У Надзвычайны Год Божай Міласэрнасці «Карытас» таксама жадае звярнуць яшчэ большую ўвагу людзей на міласэрнасць і любоў да бліжняга, бо менавіта яна павінна быць крыніцай радасці, супакою і згоды, дзякуючы якой іншыя могуць пастаянна сузіраць аблічча Божай міласэрнасці. Паводле Сaritas.by (MV) |