| «Caritas» Пінскай дыяцэзіі зладзіў сустрэчу і пачастунак для пажылых і самотных |
| Дабрачыннасць |
| 18.01.2016 15:02 |
|
Прысутныя спявалі рэлігійныя песні, расказвалі жыццёвыя гісторыі, частаваліся рознымі харчовымі вырабамі, якімі падзяліліся прадпрыемствы г. Брэста. «Праўдзівасць Касцёла пацвярджаецца шляхам міласэрнай і спагадлівай любові. Касцёл жыве вялікім жаданнем удзяляць міласэрнасць», - вучыць Святы Айцец Францішак у буле «Misericordiae Vultus».
На сустрэчы панаваў дух любові, адкрытасці і добразычлівасці. Яна прынесла задавальненне, добры настрой і надзею на лепшае. «Caritas» Пінскай дыяцэзіі жадае, каб у гэты Юбілейны Год Касцёл стаў рэхам Божага слова, якое моцна і пераканаўча гучыць як слова прабачэння, падтрымкі, дапамогі і любові.
Галіна Герусь, (АлГ) Фота Веранікі Клеўжыц |


У Год Міласэрнасці «Caritas» Пінскай дыяцэзіі асабліва дапамагае пажылым і адзінокім людзям. 17 студзеня пасля святой Імшы валанцёры сабралі іх на святочную сустрэчу. 

для друку