Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Нясвіж — парафія Божага Цела

Нясвіж — касцёл Божага ЦелаАдрас:
вул. Міцкевіча, 5
г. Нясвіж
Нясвіжскі р-н
Мінская вобл.
222603
Рэспубліка Беларусь

Тэл./
факс: 8 01770 5 38 77
Тэл.: 8 01770 5 34 08 

жРасклад набажэнстваў (магчымы змены)

  • Св. Імша ў нядзелю — 11.30 (польск.), 16.00 (бел.)
  • Св. Імша ў святы (калі не прыпадае на нядзелю) — 11.30 (польск.), 18.00 (бел.)
  • Св. Імша ў будні:
    • пн, ср, пт — 10.00 (польск.)
    • аўт, чц — 18.00 (бел.)
    • суб — 10.00 (бел.)

Набажэнствы ў маі, чэрвені, кастрычніку — 18.00

У 1-ую пятніцу месяца св. Імша каля алтара Святога Крыжа — 18.00

У 16-ы дзень месяца св. Імша ў інтэнцыі здароў'я праз заступніцтва св. Андрэя Баболі

 ы

З гісторыі парафіі

Падрабязней чытайце тут >>>

Касцёл размешчаны на асобнай агароджанай пляцоўцы, на якой акрамя касцёла знаходзіліся замкавая вежа, мураваныя будынкі калегіума езуітаў, капліца, іншыя пабудовы. Вакол былі сады і агароды манахаў-езуітаў. Парафія існуе з 1471 г.

Будаўніцтва касцёла мае багатую гісторыю. Вядома, што ў 1510 г. па фундацыі Пятра Кішкі, які ў той час валодаў Нясвіжам, быў пабудаваны драўляны касцёл св. Духа. У 1555 г. новы ўладальнік Нясвіжа М.Радзівіл Чорны, адышоўшы ад каталіцызму, перайшоў на кальвінізм і перадаў гэты касцёл кальвіністам. Калі Нясвіж перайшоў ва ўладанне  М.К.Радзівіла Сіроткі, ён вярнуўся на каталіцтва, па яго загаду пачалі будаваць новы мураваны касцёл. Спачатку касцёл будавалі па плану, які меў форму роўнабаковага грэчаскага крыжа. У 1586 г. часткова ўзведзены мураваны касцёл быў зруйнаваны, бо яго памер і стыль не адпавядалі новым задумам Радзівілаў. На яго месцы пачалі ўзвадзіць новы мураваны касцёл. За аснову праекта архітэктар езуіт Джовані Марыя Бернардоні ўзяў планіроўку касцёла Іль Джэзу (Езуса) у Рыме. Ён меў форму лацінскага крыжа (выцягнутага адным канцом) з вялікім купалам у цэнтры. Нясвіжскі касцёл прыкладна ў тры разы меншы за італьянскі прататып. У 1586—99 гг. на тэрыторыі побач з касцёлам былі ўзведзены мураваныя будынкі калегіума езуітаў. У 1747 г. тут жа пабудавалі мураваную капліцу (архітэктар М.Педэці). Пасля скасавання ордэна езуітаў у 1773 г. касцёл стаў фарным (старэйшым парафіяльным касцёлам горада).

Архітэктурна-планіровачная кампазіцыя касцёла сіметрычная, складаецца з розных па форме і вышыні аб'ёмаў. Крыжова-купальная базіліка ў плане мае 3 нефы, аддзеленыя калонамі. Цэнтральны неф у 2 разы шырэйшы і значна вышэйшы за бакавыя. Кампазіцыю храма вянчае купал. Яго вышыня – амаль 36м. На бакавых фасадах на адной восі з купалам выступаюць высокія аб'ёмы, завершаныя трохвугольнымі франтонамі. Гэта крылы трансепта, які будуецца перпендыкулярна цэнтральнаму нефу храма. У месцы перасячэння трансепта і цэнтральнага нефа (сяродкрыжжа) высокі сферычны купал, які абапіраецца на светлавы васьмігранны барабан і завершаны высокім аб'ёмам – ліхтарыкам, які ў сваю чаргу завяршаецца фігурным шлемам.

Да крылаў трансепта прылягаюць (на бакавых фасадах) невысокія пяцігранныя капліцы: св. Андрэя (цяпер Найсвяцейшай Тройцы) і св. Пятра. Прэсбітэрый завяршаецца апсідай лучковай формы. Да апсіды з двух бакоў прылягаюць 2 прамавугольныя двухпавярховыя аб'емы (сакрыстыі). Храм накрыты двухсхільным дахам. На вільчыку даху над апсідай узвышаецца маленькая галоўка на высокай шыйцы. Аконныя праёмы на бакавых фасадах прамавугольныя, на сценах трансепта арачныя, паміж імі праходзяць пілястры. Усе часткі храма арганічна спалучаюцца і ствараюць суцэльны архітэктурны аб’ём.
Галоўны фасад вырашаны плоскасна, утварае сценку-шырму, прыбудаваную да тарцовага боку храма. Тут багатая дэкаратыўная іздоба. На шырокім карнізным поясе, што раздзяляе ярусы, надпіс па-лацінску: «Пакланяюся святому храму Твайму ў страху Тваім».
Галоўнае багацце касцёла – інтэр'ер з роспісамі. Пры ўваходзе, на шырыню галоўнага нефа, вылучаецца частка – нартэкс, над якім галерэя хораў, дзе ўстаноўлены арган. Прастора цэнтральнага нефа перакрыта цыліндрычнымі скляпеннямі на распалубках. Барабан купала абапіраецца на выгнутыя часткі сцен, якія называюцца ветразямі. За купалавай прасторай прэсбітэрый, які завяршаецца цыліндрычнай апсідай, дзе знаходзіцца галоўны алтар касцёла.

Амаль усе сцены і скляпенні храма пакрываюць роспісы (выкананы ў 1750—60-я гг., мастак Ксаверый Дамінік Хескі і яго вучні). Роспісы добра захаваліся, у 1900—02 гг. падноўлены, што некалькі парушыла іх першапачатковы каларыт. Фрэскавыя біблійныя кампазіцыі (звыш 40) спалучаюць матывы і вобразы Старога і Новага запаветаў, амаль усе маюць тлумачальныя надпісы ў выглядзе сімвалаў. Роспісы размешчаны такім чынам, што ўсе кампазіцыі ўспрымаюцца паслядоўна, пачынаючы з галоўнага алтара. Тэмай для роспісаў паслужылі эўхарыстычныя гімны святога Тамаша Аквінскага.
У галоўным алтары ікона «Тайная вячэра» выканана на палатне (К.Д.Хескі, 1753). Займае ўсю сцяну прэсбітэрыя і як бы ўзначальвае ўвесь фрэскавы цыкл роспісу. У цэнтры іконы — круглы стол, за якім сядзяць Хрыстос і апосталы. Толькі ад Юды Іскарыёта, які трымаеш мяшок з трыццацю срэбнікамі, падае цень. Верхняя частка іконы – архітэктурны фон, прадстаўлены намаляванай перспектыўнай каланадай. Абраз адрэстаўраваны ў 1980 годзе.

На скляпеннях апсіды (конха) фрэскі «Перамога дабра над сіламі зла». Справа арханёл Міхаіл з высока ўзнятым палаючым мячом. Цёмныя постаці дэманаў намаляваны ў складаных позах, яны пападалі на спіны галовамі ўніз. Кампазіцыя фрэскі выяўляе найвышэйшы момант барацьбы, за якой наступае перамога. Пераможаныя дэманы правальваюцца ў пекла, згараюць у агні.
У купале і прасценках светлавога барабана ў аднолькавых кампазіцыях намаляваны 20 выяў святых. У верхнім ярусе купала адлюстраваны 4 заходнія і 4 усходнія Айцы Касцёла (Еранім, Аўгустын, Амброзій, папа Грыгорый Вялікі, Васіль Вялікі, Ян Златавуст, Атаназій Вялікі, Грыгорый з Наз’янза). Ніжэй размешачаны выявы чатырох евангелістаў. Фрэскавы цыкл паўночнага крыла прысвечаны Хрысту (Фрэскі «Гэта – чалавек», «Бічаванне Хрыста», «Абрагам вядзе Ісаака на гару Морыя», «Ахвяра Аўраама»); паўднёвага  –  Марыі (Фрэскі «Гэта – маці», «Нараджэнне Хрыста», «Пакаленне кантынентаў», «Сустрэча Саламона і царыцы Саўскай»).

На скляпеннях нефаў (у прасторы да трансепта) знаходзяцца фрэскі: кампазіцыя «Сон Іллі (галоўны неф), «Вяртанне марнатраўнага сына» (паўночны), «Прарок Ілля ў пустыні» (паўднёвы), аб'яднаныя адной ідэяй — цяжкасць на шляху да пошукаў веры. У кампазіцыі «Сон Іллі» магутны сівы стары ляжыць на зямлі ў глыбокім сне. Над ім з шырокімі белымі крыламі, як міраж, лунае зала-тавалосы анёл, які нагадвае Іллі шлях да сапраўднай веры. Побач яшчэ адна кампазіцыя, дзе Ілля сядзіць на беразе возера, а анёл падае яму посах. У сюжэце «Прарок Ілля ў пустыні» Бог падтрымлівае Іллю, дае яму ежу, як змагару за сапраўдную веру. У сюжэ-це з новазапаветнага падання «Вяртанне марнатраўнага сына» на высокай лесвіцы стары ў шэра-блакітным хітоне працягвае руку свай-му сыну-юнаку, апранутаму ў дзіравае адзен-не з посахам у руцэ, што сімвалізуе радасць за чалавека, які здолеў знайсці правільны шлях.
Цыкл фрэсак, якія размешчаны каля ўвахода ў храм («Давід-псалмапевец», «Святая Цэцылія іграе на аргане», «Святы воін з трубою»), выяўляе святых, што граюць на музычных інструментах.
У інтэр'еры касцёла ўстаноўлены надмагільныя помнікі: скульптурная выява М.К.Радзівіла Сіроткі ў адзенні пілігрыма (сэнс эпітафіі на лацінскай мове — перед лікам смерці кожны не рыцар, а толькі пілігрым-вандроўнік), па баках якой выява двух яго сыноў, што заўчасна памерлі. Яшчэ адзін надмагільны помнік —выява жанчыны ў жалобе, якая сядзіць на труне – помнік Канстанцыі Радзівіл (Чудоўскай). У 1902г. ў касцёле устаноўлена мемарыяльная дошка ў гонар У.Сыракомлі (Кандратовіча), які вучыўся і працаваў у Нясвіжы і меў тут шлюб.

Радзівілаўская крыпта. Пад падлогай  храма знаходзіцца крпыта – фамільная пахавальня Радзівілаў. Першыя пахаванні належалі М.К.Радзівілу Сіротку (1549—1616), яго жонцы і дзецям. Апошняе пахаванне нясвіжскага ардыната А.Радзівіла (1936—1999). Асобнае месца зай-ае труна з нявызначанымі рэшткамі, якія могуць належаць кухару Радзівіла Сіроткі Я.Гермаку або А.Скарульскаму, коштам якога быў створаны арган для Нясвіжскага касцёла (абодва яны вандравалі з Радзівілам С-роткам і ў 1583 г. былі пасвячоны ў рыцары ордэна Труны Пана). У пачатку ХХ ст. большасць трун крыпты была змешчана ў бя-озавыя саркафагі. Аналагічныя нясвіжскаму арыстакратычныя некропалі ёсць у Вене (Капуцынергуфт), каля Мадрыда (Эскарыял), у Кейданах.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.