Мінск (Лошыца) — парафія Маці Божай Ружанцовай |
|
| Фота В. Кучаравага
|
Адрас: (мікрараён Лошыца) вул. Гашкевіча, 1 220112 г. Мінск (капліца) Рэспубліка Беларусь
Тэл.: +375 17 285 14 53 (плебанія)
Вэб-сайт: http://loshycacsma.by
вРасклад набажэнстваў (магчымы змены) - Св. Імша ў будні — 19.00
- Св. Імша ў нядзелю:
- у летні час — 9.00, 10.30, 19.00
- з верасня па май — 09.00 (польск.), 10.30, 12.00 (для дзяцей), 19.00
18.20 — катэхэза для дарослых
- 15.00–19.00 — адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту:
- 15.00 — Вяночак да Божай Міласэрнасці
- 18.30 — ружанцовае набажэнства
Кожны аўторак пасля св. Імшы малітвы пра заступніцтва святога Арханёла Міхала ў трудных інтэнцыях і за Радзіму.
Кожны першы аўторак месяца - магчымасць атрымаць шкаплер Св. Міхала Арханёла
Адпусты: 7 кастрычніка — маці Божай Ружанцовай чЗ гісторыі парафіі
| Архіўны здымак капліцы пабудаванай у 1788 г.
|
Парафія існуе з 1997 г.; у Лошыцкім парку захаваліся руіны капліцы 1788 г.
8 чэрвеня 2009 г. адбылося ўрачыстае асвячэнне зямлі пад будаўніцтва капліцы. 5 мая 2010 г. адбылося асвячэнне новапабудаванай капліцы, якая стала восьмым месцам Божага культу ў Мінску. Урачыстасць узначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. У будучым на гэтым месцы плануецца ўзвесці санктуарый Божай
міласэрнасці. З гэтай нагоды айцам міхалітам, якія нясуць служэнне ў парафіі, быў перададзены абраз
Езуса Міласэрнага, перэгрынацыя якога адбывалася па парафіях архідыяцэзіі ў 2009 годзе.
5 чэрвеня 2010 г. па вуліцы Гашкевіча, 1 Мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам была асвячона новапабудаваная капліца.
|