Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гродна — парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл) |
ул. Чырвонапартызанская, 1-2 г. Гродна 230011 Тэл.: (8-0152) 52-48-42 фРасклад набажэнстваў (магчымы змены)
ыЗ гісторыі парафіі Парафія створана ў 1697 г., касцёл пабудаваны ў 1635-1700 г., кансэкраваны 22.11.1744 г. вКапліцы
Капліца ўзведзена з бутавага каменю і атынкаванай цэглы, прамавугольная ў плане пад 2-схільным бляшаным дахам з вальмам над алтаром, бязвежавая і безапсідная. Галоўны фасад пазначаны 4-калонным тасканскім порцікам. Малітоўная зала перакрытая плоскай столлю, пад алтарнай часткай — склеп-пахавальня. Над мураваным алтаром — Укрыжаванне. Злева ад капліцы пабудавана 2-ярусная шатровая званіца з жоўтай цэглы (цяпер атынкавана). У 1882 г., пра што сведчаць мемарыяльныя пліты на слупах уваходнай брамы, тэрыторыя могілак была павялічана намаганнямі кс. Стэцкевіча і парафіянаў, абнесеная бутавым мурам і збудаваны домік вартаўніка. У пасляваенныя гады капліца была зачынена, з 1990-х гг. адноўлена і дзейнічае зноў. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.