Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Кандрусевіч наведаў сваю былую парафію |
Беларусь - Гродзенская дыяцэзія |
17.01.2011 16:03 |
16 студзеня 2011 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў св. Імшу ў касцёле Маці Божай Анёльскай у Гродне, дзе калісьці з’яўляўся пробашчам. У гаміліі іерарх, звяртаючыся да нядзельнага Евангелля, падкрэсліў, што на працягу апошніх 10 дзён Касцёл тройчы ўзгадваў Аб’яўленне Пана — на Ахвяраванне Пана (Тры каралі), у свята Хросту Пана і ў другую звычайную нядзелю. «Гэта пацвярджае: праз таямніцу Богаўцелаўлення Бог аб’явіўся людзям, — дадаў іерарх. — Ён аб’яўляецца і ў наш час праз паслугу Касцёла». Мітрапаліт Кандрусевіч заклікаў вернікаў памятаць пра гэтую ісціну і ісці да Бога, які аб’яўляецца, асабліва сёлета, у Год Божай міласэрнасці, бо ў сваёй міласэрнасці Бог здзяйсняе найвялікшы цуд духоўнага аздараўлення чалавека. Напрыканцы літургіі былыя парафіяне павіншавалі арцыпастыра з 65-годдзем, якое іерарх адзначаў 3 студзеня. |
Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.