Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Інстытуце тэалогіі БДУ прайшла навуковая канферэнцыя даследчыкаў Святога Пісання
Беларуская Праваслаўная Царква
21.11.2013 13:59
Міжнародная навуковая канферэнцыя даследчыкаў Старога і Новага Запавету «Трэція Іеранімаўскія чытанні» адбылася ў Інстытуце тэалогіі БДУ.
 
Як інфармуе афіцыйны партал Беларускай Праваслаўнай Царквы, на канферэнцыі, прысвечанай памяці Іераніма Стрыдонскага, былі прадстаўлены вынікі кампаратыўных даследаванняў Старога Запавету, а таксама разглядаліся пытанні біблейскага багаслоўя, біблейскай ісагогікі (даследаванне гістарычных крыніц рэлігійных тэкстаў) і экзэгетыкі (тлумачэнні біблійных тэкстаў), закраналіся пытанні біблійных перакладаў.
 
Міжнародная канферэнцыя была арганізавана Мінскай духоўнай акадэміяй, Інстытутам тэалогіі БДУ і праваслаўным альманахам «Скрыжалі». 
 
(JLS) 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.