Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
14 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост
Беларуская Праваслаўная Царква
14.03.2016 00:02

14 сакавіка ў праваслаўных вернікаў пачынаецца Вялікі пост. Сёлета ён працягнецца да 30 красавіка.

Першы дзень Вялікага посту атрымаў назву «Чысты панядзелак» у сувязі з тым, што гэты дзень вернікі імкнуцца правесці ў чысціні. Таму ў гэты дзень, як і ў наступныя два, устаноўлены вельмі строгі пост, вернікі Праваслаўнай Царквы заклікаюцца да больш руплівай малітвы і барацьбы з грахоўнымі жарсцямі.

Вялікі пост устаноўлены ў памяць аб саракадзённым посце Езуса Хрыста, які ў хуткім часе пасля свайго хросту скіраваўся ў пустыню і пасціўся там, а таксама ў памяць аб саракадзённым посце Майсея і Іллі.



Вялікі пост устаноўлены для таго, каб ачысціць душу ўстрыманнем і малітвай, абудзіць і адрадзіць яе перад святам Уваскрасення Хрыста і зрабіць здольнай прыняць водбліск вечнай радасці.

Гэтую радасць чалавеку перашкаджае прымаць забруджанасць душы грахамі, абцяжаранасць зямнымі клопатамі, што і дапамагае выправіць пост.

У гэтым годзе праваслаўныя вернікі святкуюць Пасху 1 мая.

(JM), (AG)


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.