Больш за 40 сучасных абразоў прывезлі ў Каложу |
Беларуская Праваслаўная Царква
|
23.11.2013 12:17 |
У Каложскай царкве арганізавана выстава абразоў святых, якіх шануюць як праваслаўныя, так і католікі. Супольную выставу абразоў прадставілі мастакі з чатырох краін. Адметна, што майстры паспрабавалі сябе ў кананічным іканапісе — выстаўленыя абразы спалучылі традыцыю і сучаснасць.
На абразах прадстаўлены святыя першага тысячагоддзя хрысціянства — да падзелу Касцёла. Сярод іх — Косма і Дам’ян, першапакутнік Стэфан, мучаніца Праскева, святая Барбара.
Праект зладзілі прыход храма святых мучанікаў Барыса і Глеба сумесна з Генеральным консульствам Польшчы ў Гродне. Абразы былі створаны падчас пленэру ў Польшчы ў верасні. Такія міжнародныя выставы ладзяцца ўжо не першы год.
Экспазіцыя будзе дзейнічаць да 8 снежня (працоўныя дні — з 10.00 да 17.00, нядзеля і святы — з 8.00 да 20.00). Паводле «Вечерний Гродно»
(AG)
|