Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Мінск прыбудуць рэліквіі Афона – Дары Трох каралёў
Беларуская Праваслаўная Царква
15.12.2013 18:15

У студзені 2014 г. у Мінск будуць дастаўлены святыя рэліквіі Афона – Дары Трох каралёў. З 18 па 24 студзеня рэліквіі будуць знаходзіцца ў Доме міласэрнасці ў Мінску.

Рэліквіі таксама пабываюць у Маскве, у Санкт-Пецярбургу і Кіеве.

Гэта адны з нямногіх рэліквій, звязаныя з зямным жыццём Хрыста, якія захаваліся да нашых дзён. Прынясенне святыні ажыццяўляецца па благаслаўленні Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Тры каралі прынеслі нованароджанаму Езусу свае дары – золата, ладан і смірну. Згодна з паданнем да IV стагоддзя Дары захоўваліся ў Ерузалеме, адкуль пазней былі перанесены ў Канстанцінопаль і змешчаны ў храме святой Сафіі. Пасля падзення Канстанцінопаля рэліквіі былі перададзены на Афон, дзе знаходзяцца да цяперашняга часу. Дары захоўваюцца ў 10 каўчэгах у манастыры св. Паўла.

Паводле Интерфакс

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.