Сінод Рускай Праваслаўнай Царквы задаволіў прашэнне Мітрапаліта Філарэта аб адыходзе на пенсію |
Беларуская Праваслаўная Царква |
25.12.2013 15:28 |
Сінод выказаў сардэчную падзяку Мітрапаліту Філарэту за 35-гадовае архіпастырскае служэнне ў Беларусі. Вырашана таксама прызначыць Мітрапаліта ганаровым Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, захаваўшы за ім права ўдзелу ў працы Святога Сіноду і ганаровае пратакольнае месца падчас набажэнстваў і ў афіцыйных цырымоніях. Мітрапаліт Павел (Георгій Панамароў) нарадзіўся 19 лютага 1952 г. у Карагандзе ў сям'і рабочых. Скончыў Маскоўскую духоўную акадэмію, кандыдат багаслоўя. Паводле афіцыйнага партала Беларускай Праваслаўнай Царквы (AG) |