Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння
Беларуская Праваслаўная Царква
19.02.2014 16:10

19 лютага ў Экзархаце Беларускай Праваслаўнай Царквы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч павіншаваў Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Паўла з днём нараджэння. Каталіцкі іерарх пажадаў праваслаўнаму сабрату ў біскупстве Божага благаслаўлення ў служэнні Беларускай Праваслаўнай Царкве і беларускаму народу, якое ён зусім нядаўна распачаў.

Таксама арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч перадаў Мітрапаліту Паўлу ікону св. Мікалая, падкрэсліўшы, што гэты святы аб’ядноўвае католікаў і праваслаўных, бо ён адзін з найбольш шанаваных ў Каталіцкім Касцёле і Праваслаўнай Царкве. Каталіцкі іерарх дадаў, што гэтую ікону ён перадае Уладыку Паўлу ад імя гродзенскіх святароў а. Юзафа Макарчыка і кс. Паўла Гедройця, якія выкладаюць у Інстытуце тэалогіі свв. Мятода і Кірыла.

Мітрапаліт Павел ушанаваў ікону, падзякаваў арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу за ўвагу да яго і за віншаванні. Пасля адбылася кароткая размова іерархаў аб далейшым узаемадзеянні, найперш у справе абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў, асабліва ў сувязі з крызісам сям’і і каштоўнасці жыцця.

Іерархі дамовіліся працягнуць дыялог.

Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча суправаджалі біскупскі вікарый кс. прэлат Андрэй Стэцкевіч, пробашч мінскай архікатэдральнай парафіі кс. Антоні Клімантовіч і дырэктар партала Catholic.by кс. Юрый Марціновіч.

(AG)


Фотарэпартаж
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.