Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч сустрэўся з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі
Беларуская Праваслаўная Царква
28.02.2014 12:39

28 лютага ў Экзархаце Беларускай Праваслаўнай Царквы адбылася сустрэча Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі Мітрапалітам Мінскім і Слуцкім Паўлам. Падчас сустрэчы, якая прайшла ў духу братэрства і ўзаемаразумення, бакі абмеркавалі развіццё адносін паміж Каталіцкім Касцёлам і Праваслаўнай Царквой, асабліва ў галіне абароны хрысціянскіх каштоўнасцяў.

Асаблівая ўвага была звернута на падрыхтоўку да Праваслаўна-каталіцкага форуму, які адбудзецца 2-6 чэрвеня 2014 г. у Мінску на тэму “Рэлігійны і культурны плюралізм: выклікі для хрысціянскіх Цэркваў Еўропы” (Religion and cultural pluralism: challenges for the Christian Churches in Europe).

Бакі пазначылі канкрэтныя крокі для падрыхтоўкі і правядзення гэтай вельмі важнай экуменічнай падзеі, у якой прымуць удзел прадстаўнікі Рады Біскупскіх Канферэнцый Еўропы і Праваслаўных Цэркваў Еўропы. Чакаецца, што на форум прыбудуць каля 25 іерархаў.

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.